Капэкс
Education stems from the desire to learn. With that, you don't need schools. Without it, all the schools in the UNIVERSE are useless...
Капэкс – клуб Аматараў перакладу і Эксперыментатараў – клуб, які збірае перакладчыкаў-параноікаў ці людзей, неабыякавых да моваў. Клуб валанцёраў-перакладчыкаў на базе Фаланстэра.
Перакладчык-параноік – гэта сацыяльны гік, які разумее ў чым цымус перакладу і што працэс перакладу складаецца не проста з “узяў і пераклаў”. Перакладчык-параноік – гэта такая істота, якая не спыніцца, пакуль не знойдзе лепшы адпаведнік. Эксперыментаваць перакладчык-параноік любіць не толькі са словамі і тэкстамі, але і з прыладамі для перакладу, з сацыяльным узаемадзеяннем унутры валанцёрскага клуба і па-за межамі яго, з формамі сумеснай дзейнасці гікаў-перакладчыкаў.
Задачы
Першая! Дапамагаць Вялікаму і Жахліваму Фаланстэру разграбаць перакладчыцкія завалы і перабіраць лінгва-бульбу.
Мы робім лепшае даступным :)
Другая! Шукаць магчымасці для рэалізацыі назапашаных скілоў таксама і па-за межамі Фаланстэру. Супрацоўнічаем з цікавымі ініцыятывамі і суполкамі.
Дапамагаем сябрам.
Трэцяя! Развіваць клуб і развівацца самім ва ўсе магчымыя бакі для выканання першай і другой задачы. Ладзім тэматычныя сустрэчы, цікавыя варкшопы з цікавымі спікерамі, сустракаемся для кінапраглядаў і розных іншых івэнтаў.
Вынікі клуба:
- Пераклалі шэраг артыкулаў на сайт Ф.
- Пачалі перакладаць ліцэнзію СС і паралельна стваралі гласарый. Зладзілі варкшоп па перакладу рэкламы, вучыліся перакладаць тое, што немагчыма перакласці.
- Зладзілі разам з БОСС Інгліш Спікінг Івнінг.
- Сабралі невялікую базу рэсурсаў для перакладу.
