"alias"

Капэкс. 1 сезон

+1
0
-1

Капэкс (K-Pax) –  клуб Аматараў перакладу і Эксперыметатараў, які збірае перакладчыкаў-параноікаў і лінгва-гікаў. Далучыцца можна тут.

Штурмы – сумесныя пераклады на базе. Зачыняемся ў нашым падвальчыку і бярэм штурмам адзін пераклад на усіх. Гарбата, кава і пячэнькі.

Прайшла сустрэча з дырэктарам IT-Акадэміі БелХард Вольгай Брагарнік-Станкевіч. Варкшоп пачаўся са слоў аб тым, што немагчыма правесці варкшоп па перакладу таго, што наогул не перакладаецца :) Дэвіз і галоўнае пытанне сустрэчы - TO TRANSLATE OR NOT TO TRANSLATE. Разважалі і практыкаваліся на тэму перадачы рэкламных слоганаў. Дзякуй Вольге за яскравы выступ і новыя скілы для ўдзельнікаў клуба. Чакаем новых сустрэч.

    

А пакуль у чацвер перакладаем. Працягваем пераклад і вычытку Loomio, а таксама пракачваемся па перакладах СМІ (перакладаем артыкулы для сайта Фаланстэра). Запрашаем усіх жадаючых далучацца. У нас лінгвістычна і па-гікаўскі душэўна! :)

19 траўня, 19:00 – штурм на базе Фаланстэра. Будзем перакладаць і вычытваць Loomio, будзем здымаць выпуск кухні Фаланстэра пра наш клуб, планаваць новую тэматычную сустрэчу.
26 траўня, 19:00 – адкрытая тэматычная сустрэча. Запрашаем усіх! Анонс тэмы, фармата сустрэчы і спікера чакайце ў наступнай афішы.

Прыходзьце ў 18.40 - 18.55 на базу Фаланстэра (вул.Захарава 77а, пам. 2).

Тэлефон для сувязі: +375 29 872 71 07, Саша

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.