Кухня Фаланстэра 15: 61 знішчальная
пан, 10/24/2016 - 00:00
Нечакана для нашай шматлікай аўдыторыі выйшаў 15 выпуск Кухні Фаланстэра. Сустракайце Вялікі Біт і Энтрапія. Праца над падкастам цягнулася тры гадзіны, але мы змаглі закрануць толькі самае важнае:
- Сустрэча філіялаў Creative Commons
- Вікі-падарожжа ў Баранавічы і Горадню
- Мінутка рэкламы падпісвайцеся на наш канал
- Прэзентацыя паштовак
- Маніфест сацыяльнага гіка
У выпусках мы хочам падзяліцца атмасферай Фаланстэра, каб гледачы ведалі, хто стаіць за тэкстамі ў сацыльных сетках і двіжам. Не спрабуйце сачыць за намі ў інеце, лепей проста эксперыментуйце разам з Фаланстэрам.
