Ліпеньскі дайджэст навінаў або, што значыць Гік-лаўка
З ліпеня мы распачынаем рабіць штомесяцовыя дайджэсты навінаў, якія даксама будуць адбывацца ў нашай рассылцы. Пачынаеем апісваць навіны і абвесткі ліпеня, умоўна падзеліўшы іх на тое, што было, і што будзе.
Што зрабілі
Вікіфікацыя

17 ліпеня мы завяршылі амаль тыднёвы Вікілетнік. Рыхтавалі яго талакой: і вікіпедысты, і актывісты Фаланстэра, якія з’яўляюцца вікіпедыстамі. Гэта быў сапраўдны вышкал, дзе ўдзельнікі кампенсоўвалі папярэдні тэмп слімака тэхнічнымі і гуманітарнымі ведамі, неабходнымі для наступнага кроку развіцця супольнасці.
Гікі зямлі

22 ліпеня мы наведалі Форум экалагічных аргынізацый і трохі прыглядзеліся да тамтэйшай публікі. Та у нас быў выступ і мы зрабілі прапанову, якая тычылася шарынгу нашы рэсурсаў для ўзмацнення экалагічнага руху. Іншымі словамі, гікі з Фаланстэра гатовы да большай кааперацыі дзеля захавання клімату і чыстай прыроды. Таксама будзем вучыцца.
Творчыя суполкі

Яшчэ вясной мы падрыхтавалі серыю буклетаў, па якім блогеры, некамерцыйныя арганізацыі, могуць пачаць прымяняць прынцыпы Creative Commons на практыцы. Зараз мы гатовы абраць 5 пілотных праектаў (сайтаў, арганізацый, парталаў), якія хочуць стаць больш адкрытымі і пракурыраваць улучэнне такіх зменаў. Ужо можна падаваць заяўкі.
Што будзе
Гік Лаўка

Для таго, каб Фаланстэр меў больш сродкаў для дзейнасці, мы ствараем Гік-Лаўку. У лаўцы кожны зможа набыць розныя нішцякі і тым самым падтрымаць дзейнасць Фаланстэра. Усе падрабязнасці ў бліжэйшы месяц, а пакуль мы раім падпісацца на адмысловую рассылку і такім чынам быць у курсе ўсіх абнаўленняў.
Каманда Фаланстэра
5 жніўня мы плануем сабрацца для стварэння агульнай гісторыі Фаланстэра, выкарытоўваючы методыкі сторытэлінга, сторы майнінга і бордынга. Іншымі словамі, назрэў час, каб сінхранізаваць, што Фаланстэр значыць для кожнага ўдзельніка і закласці будучы накірунак. Такім чынам, каманда распачынае стратэгічнае планаванне на 2018-2019 гады, якое мы плануем завяршыць напрацягу верасня-лістапада гэтага года.
Яшчэ анонсы...
- 1 жніўня каманда Фаланстэра будзе пракачвацца па тэме працы са СМІ, напісання анонсаў і рэлізаў. Трэнінг будзе весьці Таццянна Жарнасек, журналістка і піяршчыца.
- 12 жніўня мы роварах адпраўляемся на Адукацыйны фестываль, дзе будзем распавядаць пра культуру шарынга і наводзіць масты.
Да усіх падзеяў можна далучыцца да каманды Фаланстэра, папярэдне напісаўшы на нашу скрыню: falanster.by@gmail.com
