Гісторыя Фаланстэра. Снежань 2017. Кант і код
У падборцы навінаў мы распавядзем, як прайшоў снежань у Фаланстэры.
Шчыра кажучы да гадавой справаздачы рукі не дайшлі. Таму што падчас снежня мы былі пагружаны ў Лічбавую майстэрню, актыўна займаліся стратэгічным планаваннем на 2018 год, а таскама паспелі пабываць на некалькіх мерапрыемствах. Пра гэта і іншае чытай ніжэй.
ЭПІК. 9 студзеня. 19:00
Каманда Фаланстэра зараз знаходзіцца ў статусе грамадскага аб’яднання. Неабходна прытрымлівацца працэдур:
- штогадовыя выбары Праўлення, таксама
- справаздачы аб дзейнасці перад Агульным сходам арганізацыі.
Таму 9 студзеня а 19:00 будзем рабіць Агульны сход у выглядзе:
- дыстанцыйнага чату з афіцыйнымі ўдзельнікамі (чальцамі).
- а таксама паралельна сустрэчу на базе Фаланстэры.

Дарэчы гэта таксама час уступіць у нашы шэрагі!
Стратэгічнае планаванне. Працягваем
Планаваннем мы займаемся са жніўня 2017. Прайшло ўжо 4 сесіі, каля 15 розных удзельнікаў, кожная з якіх дапамагала вырашыць 1-2 пытанні. Так, гэта кручэ, чым ЭПІК.
Як усё было
Першая сустрэча падсумавала цяперашняе і будучае бачанне Фаланстэра удзельнікамі, склала агульны спіс каштоўнасцяў і прыярытызавала яго, вызначыла наш калектыўны архетып і назбірала ключавых словаў.
Другая (лістапад) сустрэча расклала нашы слабыя і моцныя бакі на талерачку, а таксама вызначыла унікальнасць. Хех...
На трэцяй (снежань) сустрэчы мы пабудавалі дрэвы праблемаў (напрыклад, такое па накірунку Каманда) і вызначылі самыя важныя патрэбы.
На чацвертай (снежань) мы зусім падабраліся да прыярэтэтных мэтаў арганізацыі на 2018-2019 год.

Карочэ, мы не проста таўклі ваду ў ступе ў весь гэты час. У нас на сёння ёсць профіль арганізацыі, які растаўляе ўсё на свае месцы.
Але на гэтым статэгічныя сесіі не скончыліся...
6 студзеня 2018 будзе 5 сустрэча па дэталізацыі мэтаў і будавання актыўнасцяў на год. Запрашаем шырокае кола валанцёраў і прыхільнікаў Фаланстэра.
Гэта падзея вызначыць наш накірунак працы.
Валанцёру на вус
Працягваем працу з практыкантамі, стажорамі ў Фаланстэры. Хаця зараз праект CCTV мае пэўныя цяжкасці, усё ж ён паўзе наперад. Асноўны затык - гэта скілы па python. Качаем.

Хочаш удзельнічаць у жыцці Фаланстэра?
Яшчэ навіны
Пачалася падрыхтоўка справаздачы за 2017 год. Мы падлічылі, што боты выканалі задач на 80 гадзін. Таксама наведвальнасць сайтаў ўзрасла на 30%. Ну гэта некалькі лічбаў, якія можна глядзець з чарнавіка справаздачы.

10 снежня мы ўдзельнічалі на Форуме беларуска-нямецкіх грамадскіх арганізацый. Падчас нам прыйшлося займацца нязвыклай для нас дзейнасцю і распавядаць пра Фаланстэр вялікай колькасці людзей шмат разоў. Гэта была добрая практыка, але шчыра, мы усё думаем наколькі трапілі ў нашу аўдыторыю.

17-21 снежня наша каманда пабывала на Форуме па кіраванню інтэрнэтам. Уладзь Аляхновіч і Святлана Ермаковіч, падзяліліся сваімі меркаваннямі. Што важна адзначыць на форуме была абнаружана групоўка опэн сорс актывістаў, якія распрацоўваюць вайфай роўтары і рэфлексуюць устойлівасць супольнасцяў.

Апошняя, але не менш значная навіна. Нарэшце, дзякуючы айціваланцёрам Майстэрні, амаль перад самым Новым Годам зрабілі пілотны пуcк лэндынга-старонкі праекта “Градка”. Зараз накірунак Фаланстэра за свабодны і адкрыты кантэнт, код і жалеза, а таксама эканоміку шарынга, становіцца больш прадстаўнічым.

І яшчэ
Гік-лаўка працягвае сваё шэсце да запланаваных 100% на сёння ёсць 98%. Яна пачне сваю працу. Да 15 студзеня там, кажуць, дзейнічаюць зніжкі 10% па промакоду JOISTIK =)

На гэтым заканчваем навіны =). Выпуск падрыхтаваў Міхаіл Волчак,
Жадаем больш свабоднага і адкрытага коду ў Новым годзе!
Так, мы памятаем, “код - гэта закон”.

Каманда Фаланстэра
ЗЫ
фота падрыхтавала Святлана Ермаковіч
