Дайжэста навінаў за студзень, 2018
Падборка навінаў каманды Фаланстэра за мінулы месяц.
У студзені мы былі ў запарцы:
- рабілі стратэгічнае планаванне,
- збіралі каманду на абнаўленне сайта,
- каардынавалі Лічбавую майстэрню
і наогул, думалі, як жыць далей.
Справаздача 2017

Справаздачу актыўнасцяў у мінулым годзе можна прачытаць на сайце.
У 2017 годзе мы арганізавалі 5 сесій па стратэгічнаму планаванню, дзе каманда Фаланстэра вызначалася з планамі на 2018 - яе мы апублікуем напрацягу двух тыдняў. Гэта, насамрэч, хаця і працяглы, і demanding, але вельмі займальны працэс рэфлексіі і сітуацыі выбару.
Зараз таксама можаце паглядзець больш дэталяў: як мы
- фармулявалі мэты і
- вызначалі набор актыўнасцяў.
“Рэбут” або перапрацоўка сайта

Нарэшце мы завяршаем збор каманды для пачатку мадэрнізацыі сайта арганізацыі. На сёння яшчэ неабходна закамплектавацца:
распрацоўшчыкам Drupal (LAMP),
кантэнт мэнэджэрам.
і стартуем. Уся распрацоўка працягнецца з сакавіка да траўня. Цікава прыняць удзел? Лістуй нам на пошту: falanster.by@gmail.com
Проста наведваеш сайт? Каманда распрацоўшчыкаў просіць запоўніць анкету для таго, каб змены, якія адбудуцца, максімальна адпавядалі чаканням карыстачоў сайта. Анкета зойме 5-7 хвілін.
Запоўні анкету для паляпшэння сайта Фаланстэра!
Буткэмп 3

Адзін з нашых накірункаў - Лічбавая майстэрня - падрыхтавала чарговы (рэ)Буткэмп. На гэты раз будзе 2 патока. Грамадскія арганізацыі і айціваланцёры змогуць атрымаць веды у вырашэнні лічбавых задач, а лічбавыя валанцёры - падзяліцца досведам, атрыманым у праектах, якія яны паспяхова зрабілі.
Раім актывістам і валанцёрам Фаланстэра наведаць Буткэмп, або пашырыць словы сярод знаёмых грамадскіх ініцыятыў або айці-спецыялістаў. Момант пракачкі!
Дата і месца: 24 лютага, 10:50, факультэт журналістыкі БДУ. Дэталі чытайце ў блогу Майстэрні і
Збор грошай на Дранік-сэрвер
У лютым мы пачалі збіраць грошы на сэрвер для грамадства.

З дапамогай сэрвера айці-валанцёры змогуць зрабіць больш карысных справаў для грамадскіх ініцыятыў і праектаў.
Сэрвер ужо існуе і працуе, мы хочам зрабіць яго функцыяванне больш устойлівым: аплаціць размяшчэнне ў датацэнтры на некалькі год наперад. Калі табе сімпатычны гэты праект Фаланстэра, патрымай.
