Улазіны 2.0
З восені 2018 наша прастора і магчымасці павялічыліся.

Мы гатовы дзяліцца нашымі рэсурсамі з грамадскімі і камерцыйнымі ініцыятывамі на ўстойлівай аснове.
- Перш за усё мы хочам, каб наша месца і рэсурсы эфектыўна выкарыстоўваліся для рэалізацыі місіі Фаланстэра. Добра, калі падобнае робяць іншыя.
- Мы хочам умацоўваць існуючыя і заводзіць новыя партнёрствы з ініцыятывамі, якія падзяляюць нашы каштоўнасці.
- Мы імкнемся, каб кола падтрымікі вакол Фаланстэра расло і мы разам ўстойліва развіваліся.

Што можна рабіць у памяшканні

Як партнёрымся
- Ініцыятыва падзяляе, або як мінімум не супярэчыць нашым каштоўнасцям.
- Пасля запоўняе анкету.
- Далей дамаўляемся пра сустрэчу-знаёмства, дзе абмяркоўваем фармат супрацы.
Унёсак, які мы чакаем
- Варыянты
- Некамерцыйная ініцыятыва прапануе, што яна гатова зрабіць узамен з нашага віш-ліста або робіць свабодны данэйт загадзя.
- Камерцыйныя праекты (арганізацыі) робяць ахвяраванне на дзейнасць арганізацыі па дамоўленасці загадзя.
- Робіць адмысловы пост у сваіх пабліках і рассылцы, дзе апісвае Фаланстэр, як інфраструктурнага партнёра.
- Удзельнічае ў сумесным суботніку па паляпшэнні прасторы Фаланстэра. Дамаўляемся адмыслова.

Пасля супрацы мы прапануем запоўніць анкету адваротнай сувязі.
Беларуская
