Фаланстэр запрашае сяброў і валанцёраў на Калядны вечар 28 снежня, а 19.00. Правядзем час разам у нефармальнай атмасферы!
Тым не менш, нягледзячы на нефармальнасць, у нас ёсць праграма:
1. Мы будзем разам глядзець фільмы і ролікі з супольнасці Забей, прысвечаныя футболу, зіну Забей, Пошуку,Кінабункеру і іншым актыўнасцям той эпохі.
2. Будзем гуляць у Мазгабойню па каляФаланстэраўскіх тэмах.
Прыносьце з сабой ежу, будзем частавацца і віншавацца!
Абяцаем зарад неверагоднай энэргіі ад прагляду і ўдзелу.
Тэгі:

