Сайт у свет!
Пачынае працу віртуальная база Фаланстэра. Цяпер з першых рук можна даведацца пра нас і нашу дзейнасць на гэтай пляцоўцы.
Менавіта тут мы будзем збіраць і выкладаць у агульны дасяг усе навіны, афішы, афіцыйныя паперы, электронныя ўлёткі, прэзентацыі, петыцыі, камюніке і іншыя дакументы.
Зараз скончыўся толькі першы этап стварэння сайта і плануецца яго развіццё ўвесь час разам з Drupal-клубам Фаланстэра.
Разам з сайтам адкрываецца некалькі профіляў у сацыяльных сетках: vk, facebook, twitter.com. Таксама нашыя навіны можна чытаць у стужцы твітэр-профіля @zabej_group.
Мы імкнуліся зрабіць навігацыю па сайту максімальна зручнай і зразумелай для наведвальнікаў. Мы гатовыя слухаць вашыя заўвагі і прапановы па працы сайта.
Сардэчна запрашаем! Фаланстэр чакае вас!
