15 лістапада - Сусветны Дзень вывучэння Drupal. Гэтым разам актывісты свабоднага праграмнага забеспячэння з маладзёжнай арганізацыі Фаланстэр ідуць у бібліятэку сеяць drupal-веды сярод школьнікаў.
Пастаноўка праблемы
Як правіла, у школах надаюць шмат часу вывучэнню камерцыйных прыкладанняў з закрытым кодам (windows, corel, flash) і зусім мала альтэрнатывам (linux, libreoffice, gimp). Задача Drupal-дня - паказаць альтэрнатыву школьнікам і перадаць веды, як з ёй працаваць. Вядома, самыя мэтанакіраваныя змогуць з дапамогай удзельнікаў Drupal-клуба стварыць свой сайт!
Чым будзе напоўнены майстар-клас?
Падчас тэарытычнага блока сустрэчы ўдзельнікі даведаюцца, што такое Drupal, убачаць прыклады сайтаў, зробленных на нём, атрымаюць уяўленне пра кліент-серверную архітэктуру.
Практычная частка будзе прысвечана стварэнню сайта. Кожны ўдзельнік зможа вызначыць, які сайт ён хоча зрабіць, і пачаць рэалізоўваць яго. Напрыклад, "Мой першы блог", сайт клана (гульнявыя), "Мая галерэя", сайт бацькоўскага камітэту, сайт школы, "Мая спартовая каманда" і г.д. Тым, хто не паспее зрабіць сайт на працягу сустрэчы, арганізатары абяцаюць дапамагчы пасля.
Для каго?
Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі 9-11 класаў, іх бацькі, настаўнікі інфарматыкі і ўсе, хто зацікаўлены ў развіцці адкрытых праграм і супольнасцяў у Беларусі.
Што з сабой узяць?
Калі ёсць ноўтбукі, абавязкова бярыце, так як практычная частка будзе самай галоўнай.
Арганізатары плануюць разгарнуць wifi-сетку, але калі ў вас ёсць свой інтэрнэт - захапіце з сабой.
Дата: 15 лістапада
Месца: Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М.Астроўскага, пр. газеты "Праўда, 20
Час: 15:00 - 18:00
Па пытаннях удзелу пішыце на falanster.by@gmail.com ці тэлефануйце: +375291274267
Як даехаць?
Просмотреть Drupal-день для школьнікаў на мапе большаго памера

