"debito tempore"

Кінапаказ і дыскусія. Ровар - гэта палітыка?

+1
-2
-1

ABF для актыўнай моладзі*, творчая ініцыятыва НОС і маладзёжнае грамадскае аб’яднанне "Фаланстэр" запрашаюць Вас на Movie Monday 2 снежня ў 19:00.

У праграме кінапрагляд чэшскага фільма “Auto*mat” і дыскусія. Экспертам выступіць старшыня мінскага роварнага таварыства Яўген Харужы.

Падчас дыскусіі абмяркуем: ровар - гэта палітыка ці не? Роварны рух – прыклад грамадскага актывізму ці раздражняючае хуліганства? - кожны вырашае для сябе сам.

Фільм распавядае пра роварны рух “Auto*mat” у Празе, які ставіць сваёй мэтай вырашэнне шэрагу праблемаў. Прынамсі задумацца пра наступствы аўтамабілізацыі патрэбна ўжо сёння. “Будучае робіць кожны з нас!”- сцвяржаюць аўтары фільму.

Прыходзьце 2 снежня ў 19:00 па адрасе: вул. М.Танка, 20
Уваход вольны
З усімі пытаннямі пішыце: falanster.by@gmail.com

*Сумесны беларуска-шведскі праект пад назвай "ABF для актыўнай моладзі Беларусі", які створаны дзеля аб'яднання моладзі праз стварэнне нефармальных адукацыйных гурткоў. ABF (Arbetarnas bildningsförbund) — Рабочая адукацыйная асацыяцыя, якая з’яўляецца часткай шведскага рабочага руху. ABF праводзіць семінары і гурткі па розных прадметах, у тым ліку моўныя і музычныя.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.