Адкрытая лекцыя праекта «Кошт Урада» праводзіцца аб'яднаннем «Falanster» 9 сакавіка.
Увага! Увага! Усім неабыякавым людзям да таго, адкуль бяруцца і як трацяцца грошы ў бюджэце нашай краіны прадастаўляецца унікальная магчымасць у бліжэйшы нядзельны вечар наведаць бясплатную адкрытую лекцыю з кіраўніком праекта «Кошт Урада» (інтэрактыўны вэб-сайт) Уладзімірам Кавалкіным.
На лекцыі Уладзімір адкажа на ўсе пытанні слухачоў, раскажа, як ствараўся яго вэб-сайт і як ім карыстацца. Вы спытаеце: «Навошта мне гэта ведаць?». Адказ просты: ведаючы, якія рэсурсы знаходзяцца ў распараджэнні дзяржавы, можна лепш разумець рашэнні нашага ўрада і ацэньваць, як яны ўплываюць на наша сучаснасць і будучыня! Будзем рады кожнаму ўдзельніку лекцыі! Не прапусціце яе!
Дата сустрэчы: 9 сакавіка.
Час сустрэчы: 20:00.
Месца сустрэчы: Артсядзіба. г. Мінск, пер. Інструментальны, 6 оф. 105 (см. карту)
Арганізатар мерапрыемства: аб'яднанне «Falanster».

