"docendo discimus"

Вынікі ВелаАпытання

чцв, 02/13/2014 - 13:30
З лістападу 2013 па люты 2014 Фаланстэр праводзіў ВелаАпытанне. Яго мэта - даведацца пра настроі раварыстаў у накірунку змяненняў ПДР і "падагрэць" да рэалізацыі велазменаў.
 
У Апытанні прынялі ўдзел 424 чалавекі: 342 мужчынскага полу, 79 жаночага полу і 3 не вызначыліся.
 
Як вы ўдзельнічаеце ў веларуху?


Як часта вы ездзіце на ровары?


 

Па мякой мясцовасці вы ездзіце?



На Апытанне адказвалі даволі актыўныя раварысты, якія ці ездзяць на пакатушкі, ці з'яўляюцца чальцамі велаарганізацыі, ці проста катаюцца і не баяцца гарадскога асфальту з бардзюрамі.

Што з'яўляецца самым неабходным у вырашэнні праблем раварыстаў на ваш погляд?



 

Ці патрэбная дадатковая паласа для раварыстаў на праезжай частцы?


Як вы думаеце, ці ёсць неабходнасць мяняць правілы дарожнага руху?



На пытанне, што з'яўляецца неабходным у вырашэнні праблем раварыстаў, большасць адказала, што інфраструктура і ўзаемадзеянне з уладамі.
 

Правілы дарожнага руху трэба мяняць, так заўважыла большасць апытаных - 62%. А так жа добра - намяляваць асобную паласу для раварыстаў. Удзельнічаць у змяненні ПДР выказаліся - 41%.


Ці гатовыя вы ўдзельнічаць у складанні правак і ўнясенні зменаў у ПДР?



 

Што яшчэ вы гатовыя зрабіць для змянення веласітуацыі?

Зрабіць горад больш роварным можа кожны па-свойму: прапагандаваць веларух сярод сяброў, катацца, кантактаваць з дзярж. органамі, стаць чальцом веласупольнасці.
 

В таблице можно посмотреть варианты предложений по изменениям в ПДД.

 

Некаторыя вынікі можна зрабіць зараз: актыўныя раварысты ў Беларусі ёсць, яны жадаюць мяняць правілы дарогі на больш велапрыязныя і гатовыя дзейнічаць!

Сёння Фаланстэр працуе над "Дапаможнікам раварыста 2.0" менавіта для таго, каб сабраць каманду актыўных людзей і разам з імі працаваць над унясеннем зменаў у правілы.

Змены правілаў на карысць раварыстаў - справа саміх раварыстаў!
 

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.