Свабодныя веды
МГА "Фаланстэр" з'яўляецца філіялам Creative Commons у Беларусі (хэш-тэг #ccbelarus). Асноўная мэта дзейнасці філіяла - папулярызацыя публічных ліцэнзій Creative Commons.
Дзеля гэтага мы спрыяем даследаванням, вывучэнню выкарыстання юрыдычных механізмаў, якія дазваляюць пераадольваць бар'еры капірайту. Таксама мы зацікаўлены ў актыўным распаўсюджанні ведаў па дадзенай тэме праз публічныя мерапрыемствы: конкурсы, адкрытыя лекцыі, дыскусіі, друкаваную і асветніцкую прадукцыю.
Лагатып філіала:

Мэта праекта:
Даследаваць публічнае ліцэнзаванне ў Беларусі і падрыхтаваць умовы для іх ужывання.
Задачы
- Даследаваць запатрабаванні зацікаўленых бакоў (аўтараў, карыстальнікаў).
- Праінфармаваць супольнасці і грамадскасць пра бягучае становішча спраў.
- Распрацаваць змяненні ў закон Пра аўтарскае права.
Крокі
- Юрыдычнае і навуковае даследаванне.
- Распаўсюд вынікаў, публічная прэзентацыя даследавання і абмеркаванне.
- Скласці законапраект і петыцыю для новага закона "Пра аўтарскае права".
Кароткае апісанне
У законе Пра аўтарскае права (капірайце) усё, што не дазволена праваўладальнікам, - забаронена. У сетцы Інтэрнэт дадзеная праблема абвастраецца тым, што часта праваўладальніка яшчэ цяжэй знайсці і тым больш дамовіцца пра выкарыстанне часткі яго твору нават у некамерцыйных мэтах. У свеце існуе набор публічных ліцэнзій, які дае магчымасць аўтарам і праваўладальнікам гнутка перадаваць частку правоў карыстальнікам кантэнту. Але ў Беларусі патэнцыял такіх публічных ліцэнзій не можа быць скарыстаны ў поўнай меры. Неабходна даследаваць запатрабаванні аўтараў і стваральнікаў кантэнту, а таксама карыстальнікаў, каб падрыхтаваць умовы для змены сітуацыі.
+ новая версія прэзентацыі (08.2014)
Наша публічная кампанія мела назву "Смачная творчасць".
Карысныя спасылкі
- Афіцыйная вікі-старонка філіяла арганізацыі Творчых Суполак (Creative Commons) у Беларусі
- Пра арганізацыю Творчых Суполак у Вікіпедыі
- Даследаванне СС і другая частка ў Беларусі
- Аналітыка: Асноўныя перашкоды капірайта (+ частка 2)
- Прэзентацыя перапіскі з дзярж. органамі і навінак Creative Commons
- Аўтарства фота ў шапцы старонкі
- Праект "Экасістэма Свабоднай Творчасці" на краўдсорсінгавай пляцоўцы Талака
- Улётка праекту "Экасістэма Свабоднай Творчасці"
- Праект "Смачная творчасць" на startidea.by
- Атрыбуцыя (абазначэнне) твораў у сеціве.
Вынікі праекта:
- 29 жніўня 2014 года адбылося ўрачыстае адкрыццё філіяла Творчых Суполак (CC).
- Прасоўвалі змены ў заканадаўстве ў аўтарскім праве (артыкул 45)
- Пра філіял CreativeCommons у Беларусі напісала некалькі онлайн-выданняў (у асноўным kv.by)
- Арганізавана каля 50 онлайн і офлайн кансультацый для грамадскіх арганізацый па выкарыстанню CC у сваіх медыа і для сваіх мэтаў.
- Праект удзельнічаў у конкурсе SocialWeekend у 2014 г. з мэтай прыцягнуць увагу да пытання свабодных ліцэнзій і ўключыць іх у сучаснае заканадаўства.
- The Deeds & Choosers (вытрымкі з ліцэнзіі) былі перакладзены для вэб-сайта CC у лютым 2015 года на беларускую мову.
- Прынялі ўдзел у open education week з дыскусіяй у БДУ.
- Правялі больш за 30 прэзентацый у Беларусі і за мяжой.
- Пачата папулярызацыя CC праз праект Вікіфікацыя.
- Актыўная дзейнасць завершана і перарасла ў праект Градка з акцэнтам на эканоміку шарынга і адкрыты доступ да законаў.
