Праект Фаланстэра "Смачная творчасць" падаў заяўку на ўдзел у чацвёртым конкурсе Social Weekend, галасаванне ў якім будзе праходзіць 6-12 кастрычніка.
Актывісты Фаланстэра сваёй працай хочуць практычна даследваць публічнае ліцэнзаванне ў Беларусі і падрыхватваць умовы яго ўжывання. Асноўная мэта праекту - даць магчымасць супольнасцям карыстальнікаў і аўтараў самім выбраць правілы, па якіх яны згодныя працаваць.
Аўтарскае права тычыцца кожнага, хто хоча ствараць відэаролікі, аўдыёкнігі, перакладаць трэйлеры да фільмаў ці проста адрэдавагаць фотаздымак з сеткі. Сучасны закон аб аўтарскім праве ўжо не ўпісваецца ў сённяшнія інфармацыйныя рэаліі і патрабуе кардынальных зменаў.
Праект "Смачная творчасць" прызначаны зрабіць аўтарскія правы зразумелымі для ўсіх і стварыць новыя правілы, простыя, як рэцэпт дранікаў.
Прагаласаваць за праект можна з 6 па 12 кастрычніка тут. Самых актыўных у галасаванні чакае смачная вячэра з дранікамі і падарункі ад Фаланстэра.
Праект Social Weekend праходзіць ужо ў чацвёрты раз. За ўсю гісторыю праекта было прафінансавана больш за 30 сацыяльных праектаў.

