"cosa nostra"

Як праходзіла першая Школа Фаланстэра

нядз, 02/24/2013 - 14:30

У студзені 2012 года Фаланстэр адкрыў сваю першую Школу. За паўтара месяца, ці 12 сустрэч, мы сістэматызавалі веды, назапашаныя на працягу некалькіх гадоў працы з рознымі праектамі і клубамі.

Нашая задача была прывесці ўжо існуючыя кампаненты Базы Ведаў у сістэму, зрабіць яшчэ адзін крок для фарміравання ў Фаланстэры культуры своечасовага выкарыстання, напаўнення, абнаўлення і перадачы ведаў, якія захоўваюцца ў ёй.

У выніку мы структуравалі частку карыснай на наш погляд інфармацыі і размясцілі ў wiki Фаланстэра.

Што далей?

Мы будзем пастаянна папаўняць Базу Ведаў, рабіць пазачарговыя лекцыі. Пашырэнне дзейнасці будзе добрай нагодай пачаць новую сэсію Школы. Прапановы па тэмах, фармату наступных сустрэч можна пісаць нам нават зараз.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.