"alias"

Drupal-дзень. Наступнае пакаленне

нядз, 11/17/2013 - 21:45

У дзіцячай бібліятэцы імя Астроўскага 15 лістапада ўпершыню прайшоў Drupal-дзень для школьнікаў. Моладзевая арганізацыя "Фаланстэр" знаёміла з open source сістэмай тых, хто прыйшоў, і вучыла з ёю працаваць.

Мерапрыемства пачыналася ў 15 гадзінаў, і роўна да гэтага часу зацікаўленыя ў вывучэнні Drupal запоўнілі медыя-клас бібліятэкі. Клас уяўляў сабой невялікае памяшканне з 8-9 працоўнымі машынамі, на якія быў папярэдне ўсталяваны XAMPP для працы з Drupal (512 MB аператыўнай памяці магло істотна запаволіць усталёўку падчас практыкі). Перад пачаткам прыйшлося нават сагнаць некалькіх шкаляроў, якія гуляліся ў танчыкі.

Зацікаўленых у вывучэнні, як стварыць свой сайт, прыйшло каля 20 чалавек: былі і паці-, і шасцікласнікі ад гуртка па праграмаванню з настаўніцай, былі вучні старэйшых класаў і некалькі ўжо не школьнікаў. Узровень ведаў быў розны: малодшыя рабяты яшчэ не былі знаёмыя з сістэмамі кіравання кантэнтам і на гуртку вывучалі толькі flash, тады як некаторыя са страрэйшых хлопчыкаў ужо спрабавалі працаваць ці з Drupal, ці з іншымі CMS, а хтосьці прыйшоў са сваімі гарачымі drupal-пытаннямі.

Вядучая азнаёміла з агульным планам правядзення дня: 3 гадзіны часу складаліся з пяціхвіліннага расповяду пра "Фаланстэр", тэарэтычнага і практычнага блокаў. Невялікая прэзентацыя акцэнтавала ўвагу на бягучых і мінулых праектах.

Далей была агульная інфармацыя пра open source ПЗ на прыкладзе Drupal і прыклады drupal-сайтаў. У асноўным тэарэтычным блоку даступна раскрываўся працэс усталёўкі Drupal з пачатку: разгортванне сістэмы, структурныя адзінкі сайту і праца з імі. Інтарэс у школьнікаў выклікала лакалізацыя сістэмы на рускую мову.

Да 16:00  перайшлі да практыкі. Усе, хто ўзяў з сабой ноўтбукі змаглі ўсталяваць Drupal на іх, тыя, хто не ўзяў - выкарыстоўвалі камп'ютары медыя-класа. Гатовых да практыкі падзялілі на групы. Такім чынам праходзіла болей персанальная праца. Удзельнікам было прапанавана прыдумаць свой сайт і пачаць яго канструяваць.

"У першую чаргу хочацца адзначыць вялікую ролю падобных падзеяў і падкрэсліць іх асноўнае значэнне ў развіцці чалавека і грамадства. Пра правадзімае мерапрыемства магу сказаць, што яно пакінула толькі прыемныя ўражанні. Арганізатарам удалося дасягнуць пастаўленай перад сабой мэты. Я ўпэўнены, што ўсім, хто наведаў гэтую сустрэчу, было дадзена дастаткова інфармацыі, каб зразумець асноўныя магчымасці Drupal", - Генадый.

Узровень энергіі большасці быў вялікі: кожны імкнуўся хутчэй усталяваць праграмы, лепей разабрацца ў іх, хутка выправіць узнікаючыя памылкі. Каманду "Фаланстэра" літаральна разрывалі на часткі: кожнаму патрэбная была дапамога ці падказка. Усе, хто прыйшлі засвойвалі Drupal імгненна.

Бліжэй да 18 пачалі прэзентацыю вынікаў сустрэчы, ацэньвалі зробленую Drupal-працу: настаўніца гуртка па праграмаванню мінімальна вывучыла магчымасці дадавання малюнкаў на сайт і дадала іх у неабмежаванай колькасці, дзяўчына-бібліатэкар папрацавала з views і пачала рабіць свой сайт пра ліс, некалькі хлопцаў старэйшых класаў і студэнты паглыбіліся ў тэмізацыю і не толькі падабралі арыгінальныя тэмы, але і пачалі мяняць у іх элементы на свае.

На працягу Drupal-дня быў праведзены конкурс: што аб'ядноўвае Drupal і Linux? Што такое кэш? Што трэба рабіць, калі на сайце штосьці не працуе? Якія ў Drupal два самых складаных слова на "Т"? Дзеці не паспявалі апускаць рукі, адказвалі слушна, адразу, з крыкам перабіваючы адзін аднога, чым і заслужылі drupal-нататнікі і налепкі, многія з якіх былі адразу ж налепленыя на ноўтбукі. А па заканчэнні конкурса лепшы падарунак - кніга "Drupal 7" ад kv.by - дастаўся гуртку па праграмаванню.

"Drupal-дзень прайшоў проста цудоўна: мы змаглі спачатку пазнаёміцца з тэорыяй гэтай сістэмы, а потым і зрабіць свой сайт сваімі рукамі (канешне ж, у прысутнасці дасьведчаных карыстальнікаў гэтай сістэмы)! Гэта дала нам цудоўную магчымасць пачаць сваё развіццё ў гэтай галіне інтэрнэт-тэхналогій", - Ілля, БДУ, Факультэт Прыкладной Матэматыкі і Інфарматыкі, 1 курс.

"Вірус" Drupal запушчаны і ў школьнае пакаленне, цяпер дзеці будуць вывучаць open source сістэму з маленства!

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.