"cosa nostra"

Фаланстэр па-беларуску

пан, 10/20/2014 - 09:00

Цяпер стандартнай мовай на сайце "Фаланстэра" афіцыйна стала беларуская.

У выніку галасавання, праведзенага ў ліпені 2014 года, было вырашана зрабіць беларускую версію сайта стартавай. Цяпер асноўны рэжым працы сайта "Фаланстэра" афіцыйна пераведзены на беларускую мову.

Актывістамі-перакладчыкамі былі перакладзеныя на беларускую мову шэраг знакавых артыкулаў. "Фаланстэр" звярнуўся да моўнага сэрвісу "Мова Нанова", якія якасна і хутка пераклалі 6 артыкулаў.

Падтрымка асноўнай моўнай версіі сайту патрабуе аператыўнай працы каманды перакладчыкаў і беларускамоўных аўтараў. Фаланстэр запрашае да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых у нашай працы і прасоўванні беларускай мовы.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.