"debito tempore"

Рыхтуемся да хакатона. Збіраем каманду

сер, 11/26/2014 - 13:30

Фаланстэр пачынае падрыхтоўку да хакатона Hackforfuture 6-7 снежня. Гэтым разам будзе праца над праектам “Інструмент Удзелу”.

Інструмент Удзелу, праца над якім распачалася мінулай вясной, ужо запатрабаваны і будзе выкарыстоўвацца падчас складання законапраекта “Аб грамадска карыснай дзейнасці”

Магчымы час запуску: снежань 2014 - студзень 2015. На хакатоне мы хочам падцягнуць сілы і зрабіць некалькі важных крокаў да прадакшна.

Каго зараз шукаем:

  • Спецыяліста па UI і UX. Гэта той чалавек, які  зможа глянуць на дзейныя шаблоны,  прапанаваць новыя дызайны, больш зручныя для заяўленай мэты.
  • Вярстальнік. Неабходныя кампетэнцыі: html, css, асновы js, php.
  • Пісар простых і зразумелых мануалаў для карыстальнікаў сістэмы. Кампетэнцыі: веданне рускай і беларускай мовы.
  • Таксама актуальны адмысловец, які здыме прома-ролік пра праект на 15-30 секунд. 

29 лістапада адбудзецца падрыхтоўка да хакатона, дзе мы ўдакладнім задачы на гэты хакатон, план развіцця сістэмы на 2015 год. 

Хто вырашыў загадзя абазначыць свой удзел у камандзе, можа запоўніць анкету

Профіт. Апроч дзейнага пілотнага выпрабавання ў стварэнні законапраекта “Аб грамадска карыснай дзейнасці”, гэтая сістэма будзе свабодная для капіявання і карыстання ўсімі зацікаўленымі групамі, рэалізавана на дзвюх мовах (беларускай і рускай).


Апісанне праекту:

Інструмент Удзелу – гэта анлайн-платформа для дапамогі супольнасцям у вызначэнні і ўтварэнні пазіцыі па розных праблемных пытаннях. На сёння існуе шмат ініцыятыў, якія зацікаўлены ў пастаянных камунікацыях. Напрыклад, гэта могуць быць групы людзей з абмежаванымі магчымасцямі або супольнасці, раскіданыя па розных кутках краіны. Гэтыя аб’ектыўныя прычыны перашкаджаюць сустракацца пашыраным складам і вырашаць дзейныя справы. Не меньшую ўвагу мы надаем публічнасці вынікаў абмеркавання і іх пастаяннасці.

Місія “Інструменту Ўдзелу” - дапамагчы людзям самім вызначаць правілы, паводле якіх жыць.  Таму мы ставім мэту распрацаваць і інтэграваць платформу,  якая будзе зручнай для людзей і дапаможа стварыць законапраект, які будзе максімальна адпавядаць патрэбам і пажаданням карыстальнiкаў. А менавіта: грамадскім ініцыятывам, некамерцыйным арганізацыям, мецэнатам, фундатарам, валанцёрам.

Нашы прэзентацыі, якія тлумачаць сэнс задумы. 

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.