"contra spem"

Праца над Інструментам Удзелу працягваецца

пан, 12/08/2014 - 23:00

Мінулыя выходныя Актывісты Фаланстэра і сімпатызуючыя валанцёры на хакатоне Hackforfuture займаліся развіццём праекта Інструмент Удзелу.

Перад пачаткам хакатону перадавыя атрады актывістаў Фаланстэра пабывалі на абмеркаванні праекта закона “Аб грамадска-карыснай дзейнасці”, што адбывалася на Фестывалі Нефармальная Адукацыі, дзе зрабілі прэзентацыю праекта Інструмента Ўдзелу для некалькіх дзесяткаў нефармальных адукатараў.

Каманда даволі доўгі час разгортвала асяродак і таксама прыціралася да сумеснай працы.

Часам адбываліся ўспышкі творчасці не толькі ў віртуальнай прасторы.

Варта адзначыць тое, што акрамя саміх удзельнікаў, арганізатары паклапаціліся пра забеспячэнне хакатоншчыкаў ежай.
 

Падыходзілі людзі і пыталіся, чым мы займаемся. Некаторыя удзельнікі далучаліся і дапамагалі сваімі ведамі.
 

На другі дзень да каманды далучыўся адзін з ініцыятараў стварэння закона “Аб грамадска-карыснай дзейнасці” Валерый Журакоўскі і актыўна каментаваў існуючы і неабходны функцыянал. Таксама была падпісана дамова супрацы на наступны год.

Па выніках хакатона:

  1. Зрабілі два апісанні праекта "Інструмент Удзелу" (1, 2), якія так ці інакш будуць размешчаны на сайце Фаланстэра.
  2. Адтачылі пераклады платформы (беларускі і рускі). Безумоўна, яны будуць яшчэ дапрацоўвацца.
  3. Выклалі ў github-рэпазіторый зыходны код. І падпісаліся, што будзем працаваць з баг-трэкерам. Гэта значыць, магчыма дадаваць памылкі, якія мы будзем як мінімум абмяркоўваць з тымі разпрацоўшчыкамі, якія вырашаць далучыцца да стварэння праекта.
  4. Сама сістэма знаходзіцца ў рэжыме распрацоўкі па адрасе http://wikiargby.falanster.info/ (руская версія: http://wikiarg.falanster.info/). Рэгіструйцеся і тэсціруйце.
  5. Дадалі невялікую вікі Інструменту Ўдзелу. Там будзе знаходзіцца інфармацыя, важная не толькі для распацоўкі, але і для назірання за гісторыяй працы.

Тыя, хто зацікавіўся праектам і хоча быць у курсе, могуць падпісацца на мэйлліст і прыходзіць на сустрэчы ў рэале.

Наступная рэалка адбудзецца 13 снежня у 14:00 на базе Фаланстэра, дзе будуць абмярковацца знешні выгляд сістэмы, а таксама яе зручнае ўзаемадзеянне з карыстальнікамі (UX, UI).

Фоты ўзяты з паблікаў у ФБ АКТ, Івана Вядзеніна, старонкі Фаланстэра, а таксама фотаблога Святланы Ермаковіч.

Даведка:

*Інструмент удзелу - гэта электронная платформа, якая заклікана дапамагаць супольнасцям фарміраваць пазіцыю па актуальных выкліках і праблемах. Праз сістэму можна дадаваць прапановы, вызказваць стаўленне, абмяркоўваць розныя пытанні. Дадзеная сістэма будуецца на аснове прататыпа электроннага ўдзелу wikiarguments і мае свабодны і адкрыты код. Гэта значыць, што, усталяваўшы на свой сэрвер, Інструмент Удзелу можа выкарыстоўваць кожная супольнасць па сваіх патрэбах незалежна ад адной аднаго. На сёння сістэма перакладзена на дзве мовы. Першае пілотнае выпрабаванне гэтай сістэмы будзе адбывацца падчас распрацоўкі законапраекта "Аб грамадска карыснай дзейнасці" метадам талакі (краўдсорсінгу).

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.