"ultima ratio"

Фаланстэр. Планы-2015. Частка 2.

нядз, 01/11/2015 - 10:45

Пачатак чытаць тут


Што мы плануем на 2015 год? Ён будзе насычаны эксперыментальнымі грамадскімі і тэхнічнымі праектамі. Мы будзем даследаваць, будаваць і рабіць пілоты ў адкрытых тэхналогіях ды краўдсорсынгу, а таксама ў развіцці свабодных ведаў.

Інструмент удзелуПрацягнецца актыўная фаза гэтага праекту. Мы будзем збіраць каманду распрацоўшчыкаў і сацыёлагаў, ладзіць спрынты па паляпшэнню функцыяналу платформы, шукаць партнёраў, праводзіць даследаванні, падтрымліваць бягучую распрацоўку законапраекта “Аб грамадска карыснай дзейнасці” згодна з Дарожнай Картай.




[Вікіфікацыя].  Сэнс заключаецца ў павелічэнні кантэнту Вікіпедыі і актыўных удзельнікаў беларускага вікі-руху. Запланаваны шэраг майстар-класаў з тэматычнымі суполкамі ў Мінску і іншых гарадах. Развіццё адукацыйнага кірунку Вікіпедыі з пілотнымі запускамі ў навучальных установах і бібліятэках. Таксама плануюцца прадметныя месяцы, якія мы думаем падтрымліваць мерапрыемствамі ў рэале і правядзеннем сустрэч вікі-клуба. Варта адзначыць, што ў снежні мінулага года было зладжана даследаванне cупольнасцяў датычна развіцця Вікіпедыі. Вынікі даследавання будуць вызначаць канкрэтныя інтэрвенцыі Фаланстэра на працягу 2015 года.

[Валанцёры]. Праекты Фаланстэра патрабуюць прагрэсіўных і перадавых думак і падыходаў. Таму ў 2015 годзе мы гатовыя актыўна прыцягваць валанцёраў, практыкантаў, стажораў да дзейнасці як па абазначаных праектах, так і па прапанаваных валанцёрамі.

[Куфар]. Гэты накірунак прызваны палепшыць фінансавую забяспечанасць Фаланстэра. Яго мэта – павялічыць колькасць крыніц фінансавання і ўлучыць розную краудфандынгавую актыўнасць у іншыя праекты.

[Cмачная творчасць]. Будзе працяг праекта ў 2015. Фокус зробім на выдавецкай дзейнасці, напісанні даследчыцкіх артыкулаў і дакументаванні дзейнасці, магчыма зладзім лекцыі і прэзентацыі праекта ў розных суполках. Пашырыцца кантакт з дзяржаўнымі органамі датычна пытанняў публічнага ліцэнзавання. Галоўная мэта на 2015 год – завяршыць практычнае даследаванне і падрыхтаваць умовы для краўдсорсынга прапаноў.

[ЮрКлініка]. Судны Дзень. Мы зноў вяртаемся да вывучэння законаў, каб прасоўваць нашы іншыя праекты. У першую чаргу, праект "Смачная творчасць", таму пачнём з пытанняў па публічных ліцэнзіях. Але ж праблемы аўтарскага права ляжаць далёка за яго межамі, таму адказы павінны быць атрыманы на любое юрыдычнае пытанне, якое ўзнікне. Як вынік, даведнік і відэакурс па пытаннях аўтарскага права.

Мэш-клуб. Гэта эксперыментальны праект, які планавалі на мінулы год. Са студзеня, урэшце, пачнуцца сустрэчы клуба. У асноўным ён будзе даследаваць практыкі пабудовы мэш, вайфай сетак, тэсціраванне рознага праграмнага сеткавага забеспячэння і прылад. Падчас вясны-лета мы плануем зрабіць выпрабаванне некалькіх мэшсетак, а таксама запусціць пляцоўку вайфай мапы Мінску. У выніку чакаем прыцягнуць творчых людзей да каманды мэш-клуба, а таксама да лакальных і тэматычных гарадскіх і вясковых суполак, дзе такія тэхналогіі могуць быць вельмі карыснымі і жыццёва неабходнымі.

[Віртуальны Фаланстэр]. Закліканы развіваць электронную інфраструктуру арганізацыі. Гэта і серверы, і інфармацыйныя пляцоўкі (сайт, вікі). Практычныя задачы напрамка могуць выконвацца падчас сустрэч друпал клуба, лінуксовак, мэш-клуба.

Лінуксоўкі. Працягнецца цыкл сустрэч, якія будуць прысвечаны вывучэнню адкрытых тэхналогій. Зараз яны адбываюцца штопятніцу.

Арт-майстэрня.  Адукацыйны гурток па вывучэнні графічных і дызайнерскіх праграм. Яго асаблівасць у тым, што асноўная ўвага будзе звернута на свабодныя і адкрытыя праграмныя прадукты, кшталту gimp, inkscape і іншыя. У выніку ўдзельнікі змогуць ствараць афішы, буклеты, а таксама анлайн-дапаможнікі для пачынаючых вывучаць свабодны софт.



Будуем Фаланстэр. Гэта найбольш значны кірунак ва ўнутраным развіцці. Асноўная яго мэта – дынамічнае арганізацыйнае развіццё Фаланстэра. Што будзе ўяўляць з сябе Фаланстэр праз год? Як будзе адбывацца абмеркаванне, прыняцце рашэнняў, якая этыка і эстэтыка, унутраны клімат будуць у Фаланстэры, залежыць ад дзейнасці гэтага праекта. Вельмі блізкія і важныя складаючыя часткі будаўніцтва Фаланстэра – гэта праекты Куфар, Валанцёры, віртуальны Фаланстэр. Паспяховасць дадзенага напрамку будзе вымярацца ўзроўнем унутранай камунікацыі, стабільнасці інфраструктуры і колькасцю новых сяброў Фаланстэра.

Варта адзначыць, што ўзровень актыўнасці ў вышэй абазначаных праектах можа змяняцца, некаторыя з іх маюць аднаго каардынатара, некаторыя ажыццяўляцца метадам талакі (пазначаныя дужкамі [ ] ), гэта значыць па факту акумуляцыі пытанняў, якія патрабуюць вырашэння. На праекты, для якіх пакуль няма старонак апісання, на працягу студзеня мы падрыхтуем апісанні і праграму дзеянняў.

Час працаваць!

Тэгі: 
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.