24 і 31 студзеня Фаланстэр анансуе падрыхтоўку да першага сезону мэш-клуба*.
Папярэднія сустрэчы пройдуць з мэтай фарміравання каманды, лепшага вывучэння мэтавых групаў, падбору матэрыялаў, распрацоўку прэзентацыйных тэкстаў, рэкламную стратэгію і працу клуба са СМІ. Падчас падрыхтоўкі таксама будзе закладзены план сустрэч мэш-клуба на 2015 год.
Запрашаем апантатных даследчыкаў мэш и вайфай сетак, арганізатараў падзей, камунікатараў далучацца да каманды клуба.
Кожны жадаючы можа запоўніць анкету.
Першая падрыхтоўчая сустрэча:
24 студзеня, а 4 гадзіне, на базе Фаланстэра, вул. Захарава 77а, пам. 2б
Другая падрыхтоўчая сустрэча:
31 студзеня, а 4 гадзіне, на базе Фаланстэра, вул. Захарава 77а, пам. 2б
Удзельнікам лепей загаддзя папярэдзіць аб сваім удзеле на пошту: falanster.by@gmail.com або па тэлефоне +375 29 1274267
Даведка:
Мэш-клуб – гэта эксперыментальны праект Фаланстэра па вывучэнню і развіццю вайфай і мэш сетак у нашым грамадстве.
Мэш-сеткі - гэта бяздротавыя сеткі, пабудаваныя на дынамічнай архітэктуры, дзе кожны вузел (удзельнік) сеткі можа мець розныя ролі: быць выхадам у Інтэрнэт, сэрверам для якога-небудзь сервіса, кліентам або проста перадаючай прыладай. Падрабязней пра мэш-клуб чытайце тут.

