"ex libris"

Паведамленне пра памылку

Warning: count(): Parameter must be an array or an object that implements Countable у agenda_settings() (лінія 220 у /home/falanster/web/old.falanster.info/public_html/sites/all/modules/agenda/agenda.module).

Ars Nova: лічбавае мастацтва праз свабодныя праграмы

+1
-5
-1

Фаланстэр распачынае клуб па вывучэнні адкрытых графічных праграм Gimp* і InkScape**. Пачынаючы з 18 лютага пройдзе 12 сустрэч, штосераду, на базе Фаланстэра.

Гэты клуб для тых, хто любіць экспераментаваць і, акрамя Photoshop і CоrelDraw, жадае даведацца і пра адкрытыя, безкаштоўныя інструменты. І з дапамогай іх удасканальваць свае майстэрства ў лічбавым маляванні ды дызайне.

Першая сустэча клуба будзе прысвечана знаёмству з праграмай Gimp, з дапамогай якой можна працаваць з растравай графікай:

  • Усталяванне GIMP
  • Базавыя функцыі апрацоўкі выявы: абрэзка, змяненне памеру, паварот
  • Маляванне простых форм і апрацоўка

На кожную сустрэчу патрэбны ноўт, каб вы маглі самастойна асвойваць праграмы па кроках і потым працягваць эксперыменты ў любым месцы. 

Падрабязней пра клуб, яго мэты, задачы і вынікі можна прачытаць тут
Праграму усіх сустрэч глядзець па спасылцы.

Каб дылучыцца да клуба, трэба запоўніць анкету.
Па пытаннях пішыце на falanster.by@gmail.com ці тэлефануйце +375298602312

Gimp* - праграма для працы пераважна з растравай графікай (аналаг Photoshop). (З Вікіпедыі)
InkScape** - праграма для працы з вектарнай графікай (аналаг CorelDraw) (З Вікіпедыі).

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.