Аснова Ars Nova пакладзена!
18 лютага адбылася першая сустрэча аматараў вольных тэхналогій.

12 чалавек, якія наўрад ці б калі-небудзь сустрэліся, амаль на 2 гадзіны сталі адзін аднаму і сябрам, і выкладчыкам. Гэтым вечарам прафесійны фатограф і цікаўная сямікласніца, рацыянальны фізік і ўсмешлівы сісадмін разам разбіраліся ў неверагодна шырокіх магчымасцях Gimp.


Абмяркоўваючы сферу выкарыстання вектарнай графікі, недахопы ўсюдыіснага PhotoShop, яны на практыцы даказалі, што праўда нараджаецца зусім не падчас спрэчкі. Так, навучаючыся адзін у аднаго, гэтыя людзі паставілі сабе высокую мэту: авалодаць свабодным праграмным забеспячэннем на прафесійным узроўні.

Атрымаецца гэта ці не, пакажа час, а таксама якасць выкананых хатніх заданняў.

Аўтар тэкста і фота: Дзіяна Філімонава
