"omnia vincit"

Бяздротавыя сеткі, роварнае падарожжа і вялікі ангар.

пан, 03/02/2015 - 19:30

У гэтай зацемцы я распавяду, як прайшла падрыхтоўка да мэш клуба, дзве першыя сустрэчы, і што чакае клуб гэтай вясной.

Падрыхтоўка. Прадгісторыя

Ідэя развіваць мэш-сеткі ўзнікла ў канцы 2013 года. Яна нарадзілася з патрэбы захоўваць сваю свабоду і аўтаномію ў камунікацыях. Хто валодае каналамі камунікацыі, той і валодае нашай свабодай. Гэта асноўнае пасланне Фаланстэра ў інфармацыйную эпоху.

Напрацягу 2014 года адбывалася назапашванне інфармацыі, кантактаў людзей, якія па ўсяму свету не толькі вывучаюць, а разгарнулі на цэлыя рэгіёны (гарады, мястэчкі) сапраўдныя сеткі, якія з’явіліся альтэрнатывай да інфраструктуры камерцыйных правайдэраў.

Нарэшце ў студзені 2015 году мы пачалі рэкламную кампанію пра прыцягванню людзей у клуб. У падрыхтоўцы клуба прыняла ўдзел 4 чалавекі. Нехта перакладаў цікавыя відыяролікі, нехта складаў афішы і падбіраў стыль клуба, нехта рабіў апісанне і прэзентацыі клуба, нехта пасуеціўся і набыў неабходнае абсталяванне (роўтэры, правады, абціскі). 

На 14 лютага, у дзень кахання, было заяўленна адкрыццё мэш клуба. Як гэта звычайна для нашай краіны - першага =)

Першая сустрэча

На першай сустрэчы аншлагу не адбылося - было 3 чалавекі. Мы праглядалі перакладзенае відыё пра мэш ініцыятывы і тэхналогіі. Пасля гутарылі пра магчымыя месцы і праекты, дзе нам было б цікава пратэсціраваць мэш. Былі закрануты асноўныя інструменты каманднай супрацы (вікі, трэлла), дзе мы будзем дакументаваць дзейнасць клуба. Таксама прагаварылі базавую структуру кожнай стустрэчы, якая будзе пачынацца з тэорыі, надалей працягвацца практычнымі даследваннямі і пасля мы будзем абмяркоўваць сацыяльны аспект мэш сетак і развіццё мапы бяздротавых сетак у Мінску. 

Другая сустрэча

Адбылася 28 лютага. Сабралося 4 удзельнікі. Напачатку мы разглядалі тэорыю, захапіўшы асновы асноваў - мадэль OSI, намалявалі схему будучай тэставай мэшсеткі (fnet - falanster mesh network). І…

Перайшлі да практыкі. Першымі падвопытнымі роўтэрамі сталі даволі папулярныя TP-Link WDR4300. Гэта магутныя прыстасаванні з трыма антэнамі, магчымасцю выкарыстоўваць адмысловыя прашыўкі і г.д. Першымі нашымі мэш даследваннямі на бліжэйшыя месяцы стаў пратакол OLSR і праграмнае забеспячэнне, якое яго падтрымлівае - commotion.

Па выніку другой сустрэчы мы маем разгорнутую тэставую мэш сетку, якая складаецца з двух нодаў. Гэта пачатак. На наступнай сустрэчы сетка клуба павялічыцца ў два разы.

Не менш значным для мэшклуба было абмеркаванне магчымых мэтавых супольнасцяў, дзе могуць пачацца першыя паўнавартасныя пілоты для разгортвання мэш у Мінску або сельскай мясцовасці.

Падчас другой сустрэчы узнікла ідэя стварыць “вайфай мапу мінска”, дзе карстальнікі змогуць не толькі дзяліцца паролямі ад свайго вайфая, але і пазначаць месцы, у якіх бязбротавая сетка можа быць карысна для мясцовай супольнасці.

Сакавік-красавік. Што нас чакае далей на сустрэчах клуба?

Перш за ўсё мы працягнем закрываць прабелы ў тэарэтычных ведах аб асновах сетак (IPv4, IPv6, DHCP, вайфай частотах, каналах), аб сэрвіcах, якія могуць быць карысны ў бяздротавых дамашніх сетках, напрыклад, DC-тэхналогіі, вэбсерверы, чаты, вывучым  падыходы да працы з raspberry pi версіі 2.

У практычным блоку будзем дадаваць новыя роутэры (напрыклад, Ubiquiti Picostation M2) у тэставую мэшсетку (fnet), падвышаць яе ёмістасць, рабіць некалькі шлюзаў дасягу ў інтэрнэт, таксама кранемся ўстаноўкі аперыцыйнай сістэмы на аднаплатнікі raspberry pi 2 і наладку рэальнага сэрвера. 

Сацыяльныя інтэрвенцыі. Роварнае падарожжа і вялікі ангар

На вясну плануюцца выязныя сустрэчы мэш клуба. Першая з іх будзе ў Лошыцкі Парк на роварах. Тут мы вывучым магчыму пляцоўку разгортвання віртуальнай прасторы для наведвальнікаў фэсту ў Лошыцы, які рыхтуецца гарадскімі актывістамі на пачатак траўня. І другая, мае адбыцца ў вялікім ангары, дзе для нас будзе шырэй прастора для тэсціравання большай кольскасці вузлоў сеткі. 

Мэш клуб адкрыты для новых удзельнікаў. 
Для такого каб далучыцца, смела запаўняйце анкету!

Аўтар: rizoma
Фота і малюнкі: karen.eliot

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.