"cogitandum et agendum"

Тэсціруем Інструмент Удзелу

+1
0
-1

Мы хутка збіраемся запускаць Інструмент Удзелу. Гэта платформа электроннай дэмакратыі. Яе першае пілотнае выпрабаванне – распрацоўка закона аб грамадска-карыснай дзейнасці.

Платформа стваралася актывістамі і валанцёрамі Фаланстэра для таго, каб зрабіць сумесныя намаганні арганізацыі АКТ і іншых зацікаўленых больш зразумелымі, празрыстымі для ўсіх патэнцыйна зацікаўленых. Таму зараз будзе магчымасць адкрыта збіраць і абмяркоўваць прапановы у Інтэрнэце.

Гэта цалкам валанцёрскі праект. Мы хочам, каб яго якасць была як мага лепей.

 

Перад фінальным запускам платформы ў нас ёсць некалькі прапановаў:

Стаць партнёрам. Кожная арганізацыя, ініцыятыва, праект зацікаўленыя ў большым ахваце ўдзельнікаў сумеснай законатворчасці могуць стаць партнёрам сайта. Мы гатовы выслаць вам партнёрскую прапанову. Лістуйце: falanster.by@gmail.com

Тэсціруй. Інструмент Удзелу зараз размяшчаецца тэставым дамене. Тут можна смела правяраць сістэму на працаздольнасць, дадаваць любы кантэнт. Будзем удзячны ўсім вашым заўвагам (у тым ліку арфаграфіі) па гэтай сістэме. Далучайцеся да тэсціравання!

Будзь у тэме. У нас вялікія планы па развіццю сродкаў электроннай дэмакратыі ў беларускім грамадстве. Калі вы хочаце больш удзельнічаць, ёсць магчымасць далучыцца да каманды.

 

 

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.