"ad fontes"

Мэш-клуб 1.8: Сістэматызацыя ведаў

+1
+11
-1

Сустрэча мэш-клуба адбудзецца 9 траўня, а 15.30, на базе Фаланстэра. Працягваем вывучаць магчымасці бяздротавых сетак у тэорыі і на практыцы.

Паводле плану па чарзе пройдземся па пунктах:

  1. Рыхтуемся да разгортвання мэш-сеткі на Кірмашы моладзевых практык.
    Фарміруем план актыўнасцяў і рыхтуем рэкламу ў сеціве.
  2. Вайфай карта. Абмяркоўваем план сэрвісу і рыхтуем макеты.
  3. Складаем тэзісы для ўлёткі мэш-клуба, каб даносіць нашы ідэі проста і прыгожа.

Таксама канцэнтруем увагу на практыцы: сістэматызыцыя сабраных ведаў (пішам мануалкі па ўсталёўцы сервісаў на raspberry i cubieboard).
І на тэорыi:

  • старонкі 55-83 WIRELESS NETWORKING IN THE DEVELOPING WORLD
  • старонкі 177-201, частка DEPLOYMENT PLANNING

Зацікаўленым для ўдзелу ў клубе варта запоўніць анкету.

Кантакт: +375 29 1274267

Запоўніць анкету

Даведка:
Мэш-клуб – гэта эксперыментальны праект Фаланстэра па вывучэнню і развіццю вайфай і мэш сетак у нашым грамадстве.
Мэш-сеткі - гэта бяздротавыя сеткі, пабудаваныя на дынамічнай архітэктуры, дзе кожны вузел (удзельнік) сеткі можа мець розныя ролі: быць выхадам у Інтэрнэт, сэрверам для якога-небудзь сервіса, кліентам або проста перадаючай прыладай.
Падрабязней пра мэш-клуб чытайце тут.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.