Улетку Фаланстэр чакае чагровае аднаўленне сайта. З гэтай нагоды шукаем drupal-распрацоўшчыкаў і вярстальшчыкаў сайтаў.
Каманда Фаланстэра штогод дадае аднаўленні на сайт ў межах Drupal-клуба. Гэта адкрыты клуб, дзе мы ставім сабе мэту — аднавіць сайт ці сабраць новы і дапамагчы нейкай сацыяльнай ініцыятыве. (Сайты, якія мы стваралі і дапрацоўвалі aboss.by, niekropali.by, nagrady.by ...)
Прынцып клуба: кожны вучыцца ў кожнага і дзеліцца сваімі ведамі. А значыць, магчымасці ў вашым самаразвіцці не абмежаваныя.
Аб’ём задач:
- для друпалера: праца з тыпамі даных, блокамі, відамі, наладкамі тэмы, таксанаміяй.
- для вярстальшчыка: прымяніць новыя макеты дызайну да адноўленных частак старонак.
Па заканчэнні валанцёрства мы будзем рады выдаць вам пасведчанне нашай супрацы і пакінуць водгук.
Калі вы гатовы паваланцёрыць — запаўняйце анкету, і мы з вамі звяжамся. Пытанні пішыце на falanster.by@gmail.com

