Глыбокая вікіфікацыя на БАЖынках 2015
7-8 жніўня адбылася Вікіфікацыя на БАЖынках 2015 у горадзе Глыбокім.
Вікі-трэнер з Фаланстэра (Света Ермаковіч) і вікі-рэдактар (Юрый Кундрат) распавядалі сябрам БАЖу: журналістам, юрыстам, перакладчыкам ды фатографам, як рэдагаваць Вікіпедыю.
Арганізатары падзеі разбілі ўдзельнікаў на каманды і прапанавалі кожнай камандзе напісаць артыкул пра цікавую тэму, звязаную з Глыбокім.
У выніку: 17 удзельнікаў дадаліся ў беларускую Вікіпедыю (на фэсце было каля 40 чалавек). Было створана 6 артыкулаў:
- Помнік Мюнхгаўзэну ў Глыбокім
- Вішнёвы фэст
- Баляслаў Нікадзімавіч Лапыр
- Вольнае Глыбокае
- Глыбоцкі дэндралагічны сад
- Напалеон у Глыбокім
Фаланстэраўцы працягваюць Вікіфікацыю і шукаюць новыя месцы ў Беларусі для вікі-вандровак!
П.С. У якасці прыкладу быў таксама дададзены артыкул "Вулічнае мастацтва"
ДАВЕДКА
БАЖынкі - спартыўна-культурніцкі фэст для сябраў БАЖ, праходзіць ужо сёмы год.
Фота: Барыс Гарэцкі




