"ex libris"

Вырашальныя сустрэчы Фаланстэра. Планаванне развіцця 2016-2017

пан, 12/14/2015 - 14:30

20 і 27 снежня адбудуцца вырашальныя сустрэчы Фаланстэра па планаванню дзейнасці на 2016-2017 гады. Запрашаюцца ўсе фармальныя і нефармальныя ўдзельнікі Фаланстэра і ахвотныя, тыя, хто прагне паспрабаваць стваральную сацыяльную тэхніку на практыцы.

Для ахвочых прыняць удалены ўдзел будзе арганізаваны аўдыё мост. Заяўкі пакідайце на пошту: falanster.by@gmail.com

Ніжэй коратка план кожнай сустрэчы.
 

Сустрэча 1
20 снежня сустрэча будзе больш прысвечана аналізу дзейнасці за 2015 год, а таксама фармальныя працэдуры Агульнага Сходу. Гэта мерапраемства будзе карысна для працы над памылкамі і вызначэння моцных бакоў. Пачынаем а 14:00 на базе Фаланстэра.


План

  1. Справаздача Праўлення (Рэвізора, Адміністратара, Казначэя, Старшыні) па знешняй дзейнасці за 2015 год. Рэалізаваныя ініцыятывы. Дасягненні і пралікі. Дыскусія - 60 хвілін.
  2. Рэфлексія развіцця каманды Фаланстэра за 2015 год. Слабыя і моцня бакі - 30 хвілін.
  3. Выбары Праўлення, афарленне дакументаў (фармальная частка) - 30 хвілін.
  4. Планаванне павесткі сустрэчы 27 снежня, перанос пратаколаў у вікі і электроннае сховішча - 15 хвілін

Сустрэча 2

27 снежня сустрэча будзе больш прысвечана планаванню развіцця дзейнасці арганізацыі і самой арганізацыі. Тут мы сфакусуемся на планаванні рэсурсаў, партнёрства, міжнароднай дзейнасці.  На гэтай сустрэчы будуць закладзены асноўныя кірункі дзейнасці Фаланстэра на 2016  год і магчымыя гарызонты на 2017 год. Пачынаем а 17:00 на базе Фаланстэра.

Прыблізны план

  1. Дыскусія пра прынцыпы Фаланстэра і падыходы у працы каманды. - 30 хвілін
  2. Абмеркаванне місіі, задач і прыярытэтаў на 2016-2017 год. - 30 хвілін
  3. Унутранае развіццё каманды Фаланстэра (інфраструктура, адукацыя) на 2016 год - 30 хвілін
  4. Прапановы па праектах на 2016. Выдзяленне праярытэтаў згодна місіі. Планаванне часовай стужкі, рэсурсаў. - 60 хвілін
  5. Перанос інфармацыі у Вікі і адзначэнне 5 годдзя Фаланстэра. - 30 хвілін

Гэтыя сустрэчы будуць вымагаць вашай актыўнай і канструктыўнай пазіцыі. Усе дыскусіі будуць накіраваны на пошукі найлепшых для ўдзельнікаў Фаланстэра шляхоў рэалізацыі задум. Удзейнічайце!

Карысныя спасылкі:

  1. Канспектуем тут.
  2. Апытанне для паляпшэння планавання
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.