Лічбавая Майстэрня
Лічбавая Майстэрня — гэта ініцыятыва Фаланстэра, закліканая абудзіць айціваланцёрства ў Беларусі.
Што лічбавае валанцёрства прыўносіць у грамадства?
- Валанцёрства ўзмацняе сацыяльныя сувязі і абмен ведамі паміж тэхнічнымі адмыслоўцамі ды грамадскімі актывістамі. Гэтыя сувязі ўзбагацяць абодва бакі.
- Праз абмен каштоўнасцямі і культураю паміж сеткавымі жыхарамі, гікамі, нэрдамі і сацыяльнымі наватарамі пашыраецца важнасць лічбавых правоў, такіх як: прыватнасць, права на развіццё, пераадоленне лічбавай дыскрымінацыі праз паляпшэнне сваіх лічбавых кампетэнцыяў і г. д.
Такім чынам, праз узаемадзеянне магчымасцяў, якія даюць лічбавыя тэхналогіі, і ініцыятыў, накіраваных на развіццё грамадства, айці-валанцёрства будзе спрыяць больш устойліваму развіццю краіны
Мы працуем на трох узроўнях
- Дапамагаем ініцыятывам і партнёрам палепшыць іх лічбавы патэнцыял. Наша дапамога можа заключацца ў:
- стварэнні ці рамонце сайта;
- дапамозе ў арганізацыі каманднай працы з онлайн-прыладамі;
- забеспячэнні хостынгу ды іншых вэб-сэрвісаў.
- Стымулюем цікавасць валанцёраў да розных сацыяльных праектаў праз прыцягненне іх да ўдзелу ў хакатонах, фестывалях, канфэренцыях і самастойную арганізацыю конкурсаў для іх. Гэта пераважна офлайнавая актыўнасць.
- Ствараем і падтрымліваем онлайн-маркет айці-валанцёрскага абмену. Гэта старонка Лічбавай Майстэрні, на якой валанцёры і шукальнікі іх паслуг змогуць знаходзіць адзін аднаго. Таксама глядзіце відэа і прэзентацыю ЛМ!
Для найбольш актыўных валанцёраў мы будзем прапаноўваць розныя «плюшкі» ад Фаланстэра і спрыяць большаму раскрыццю творчага патэнцыялу кожнага канкрэтнага валанцёра.
Чаго мы чакаем у якасці выніку?
- Валанцёры ведаюць, дзе можна знайсці сабе занятак.
- Айці-валанцёрства стала модным. Дапамагаць – гэта каштоўнасць.
- Грамадскія ініцыятывы ведаюць, як эфектыўна знаходзіць айці-дапамогу.
Дзейнасць Лічбавай Майстэрні пачалася ў канцы 2016 года. І на сеняшні дзень мы маем наступныя вынікі:
- 9 рэалізаваных праектаў;
- больш за 80 актыўных валанцераў;
- больш за 1200 гадзін валанцерскага часу выкарастына на дапамоогу грамадскім ініцыятывам.
Далучайся да нашых груп:
Уключайся ў каманду Лічбавай Майстэрні!
Belarusian
