Мэш-клуб. Эксперыментуй!
Мэш-клуб – гэта эксперыментальны праект Фаланстэра па вывучэнню і развіццю вайфай і мэш сетак у нашым грамадстве.
З аднаго боку клуб можа быць цікавы тым, хто хоча развіваць свае тэхнічныя веды, пакамунікаваць з адзінадумцамі і зрабіць карысныя для грамадства праекты. З іншага боку, зацікаўленымі могуць быць грамадзянскія ініцыятывы, супольнасці, актывісты, якія хочуць наладзіць інфармацыйны абмен па сваіх мерапрыемствах (фэстах, турнірах, летніках, злётах) ці ў штодзённым побыце.
Задачы для вырашэння падчас клуба:
- Зносіны з супольнасцямі па вывучэнню іх сеткавых патрэб.
- Прашыўка роўтэраў.
- Канфігураванне linux-сервера.
- Усталёўка праграм для работы з мэш-сеткамі (шмат сервераў, шмат тунэляў).
- Усталёўка розных сервісаў (воблачныя сховішчы, чаты, лакальная вікіпедыя, etherpad і іншыя).
- Стварэнне вэб-платформы сацыяльнай вайфай карты Менску.
- Наладка VPN каналаў для сеткі і іншыя.

Чаму мы пачалі клуб? Мы лічым, што грамадзяне толькі самі могуць забяспечыць сваю інфармацыйную бяспеку і права на атрыманне і абмен інфармацыяй. Для гэтага патрэбна ведаць, як будаваць сеткі.
Як доўга ўсё будзе працягвацца? Сустрэчы клуба адбываюцца неклькі разоў на месяц з лютага па кастрычнік 2015. За гэты час мы збіраемся практычна даследаваць мэш тэхналогіі і прымяніць у тых месцах, дзе яны найбольш неабходны.
Эксперыментуй! Будзь мэш!

Даведка:
- Мэш сеткі - гэта бяздротавыя сеткі, пабудаваныя на дынамічнай архітэктуры, дзе кожны вузел (удзельнік) сеткі можа мець розныя ролі: быць выхадам у Інтэрнэт, серверам для якога-небудзь сервіса, кліентам або проста перадаюшчай прыладай.
- Пясочніца клуба знаходзіцца ў вікі Фаланстэра.
Малюнкі ўзяты з commotionwireless.net і mesh.opengarden.com
Вынікі праекта:
- Праект складаўся з сустрэч па вывучэнню і будаванню бяздротавых сетак, наладцы ПЗ, фармаванню каманды і з тэставых вылазак на буйныя імпрэзы і фэсты, дзе сеткі ўжо разгортваліся і выкарыстоўваліся.
- Колькасць удзельнікаў каманды мянялася ад 2 да 5-6 чалавек.
- Разгарнулі мэш-сеткі для «Кірмашу моладзевых ініцыятыў», летніку лінуксойдаў «LVEE», фэсту «Ліпень Про», на Метафэсце, а таксама накапіць шмат інфармацыі пра рэакцыю грамадства на інавацыі.
- Мэш-налепкі тут.
- Узаемадзейнічалі з міжнароднай супольнасцю opensource актывістаў.
- Вынікі праекта апісаны у міжнародным Зіне (Re)Building Technologies.
- Дзейнасць мэш-клуба сфармавала нашу каштоўнасць аўтаноміі і падкрэсліла неабходнасць для грамадства наўпроставага выкарыстання лічбавых тэхналогій і важнасць адкрытага кода.
