16 траўня адбудзецца Кірмаш лепшых практык працы з моладдзю ў “Цэху”, Кастрычніцкая 16. Арганізацыі, ініцыятывы і адмыслоўцы запрашаюцца да ўдзелу, заяўкі прымаюцца да 20 красавіка.
Мэта Кірамашу: наладзіць устойлівыя партнёрскія сувязі паміж арганізацыямі, ініцыятывамі і адмыслоўцамі, якія працуюць з моладдзю, і ў далейшым супрацоўнічаць дзеля развіцця моладзёвага сектару.
Праграмма будзе ўключаць:
- майстар-класы,
- выступы экспертаў пра самыя новыя і эфектыўныя метады працы,
- прыклады найбольш паспяховых практык працы,
- працоўныя группы па налажванні партнёрства і будучых дзеянняў,
- дыскусіі.
Каб прыняць удзел - неабходна запоўніць форму да 20 красавіка. На падставе ўсіх пададзеных заявак будзе распрацавана праграма і абвешчана да 1 траўня.
Арг. камітэт Кірмашу - адкрыты і любая ініцыятыва ці арганізацыя можа далучыцца да правядзення. Для гэтага кантактуйце з адказнай - Алісай Карповіч з “Фіальты”, +375292054760, alisa.karpovich@gmail.com
Падрабязную інфармацыю чытайце на сайце Кірмашу.
Партнёры: “Фаланстэр”, “Фіальта”, “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый”, “Новыя твары”, “Гісторыка”, “Офіс прасоўвання ініцыятыў”, Асацыяція дадатковай адукацыі і асветы, “Брацтва арганізацый студэнцкага самакіравання”, Адукацыя.Інфо, “Новае заўтра”, “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.” ў Беларусі.

