На Майскай Лінуксоўцы MLUG мэш-клуб будзе гуляць у мэш-гульню і распавядзе пра падзеі клуба па вывучэнні бяздротавых сетак, 30 траўня.
Фаланстэр вітае ўсіх гікаў і прапануе разам мадэляваць мэш-сетку.
План для ўдзельнікаў блока:
- магчымасць даведацца пра мэш-клуб,
- будзем гуляць у гульню па стварэнні сеткі для будучага летніка лінуксойдаў, які адбудзецца ў канцы чэрвеня (LVEE-2015)
- пасля пратэстуем невялікую сетку з некалькі вузлоў.
Таксама пагутарым на тэму магчымага выкарыстання бяздротавых тэхналогій ў беларускім грамадстве.
Па пытаннях пішыце на falanster.by@gmail.com, тэлефануйце +375(29)1274267
Адрас: Філімонава, 15, пакой 207.
Час пачатку: 15.00
Даведка:
Мэш-клуб – гэта эксперыментальны праект Фаланстэра па вывучэнні і развіцці вайфай і мэш сетак у нашым грамадстве.
Мэш-сеткі — гэта бяздротавыя сеткі, пабудаваныя на дынамічнай архітэктуры, дзе кожны вузел (удзельнік) сеткі можа мець розныя ролі: быць выхадам у Інтэрнэт, серверам для якога-небудзь сервісу, кліентам або проста перадавальнай прыладай.
Падрабязней пра мэш-клуб чытайце тут.

