Кухня Фаланстэра 17: людзі на кібер_балоце
Вельмі слушна было б запісаць ключавымі словамі гэтага выпуску: пінская шляхта і людзі на балоце… але будзем сучаснымі, таму слухайце паміж радкоў, як надвор’е дапаможа вывучаць новае і чаму класікі маюць рацыю.
1. Апошнія падзеі Вікіфікацыі. Ураджанні са Здзітава, Крулеўшчыны і Кіева. З якой нагоды Вікіфікацыя будзе пераходзіць у ботафікацыю.
2. Вынікі сустрэч па планаванню. Што можна чакаць ад Фаланстэра ў гэтым годзе.
2.1. Да чаго прывялі фэйлы і поспехі Лічбавай майстэрні, або ці быць лічбаваму валанцёрству ў Беларусі?
2.2. Якая цэнтральная падзея Вікіфікацыі будзе адбывацца летам і як на яе трапіць.
2.3. Чаму Смачная Творчасць зараз факусуецца на рэйтынгу адкрытасці, іншымі словамі, як пераадоліць "дуралекс". Адчуваю, што падарожжы пачынаюць нагадваць экспедыцыі ў вострасацыяльнае, але гэта будзе пасля...
