Хто на майстра Йоду правы мае? Сустрэча з польскім філіялам Сreative Commons Частка 1
Дзень першы
18-19 лістапада ў Мінску інтэнсіўна і горача размаўлялі пра змяненні ў беларускім аўтарскім праве, музычнае пірацтва і філасофію свабодных ведаў . Якім чынам адно з адным звязалася і якое месца ва ўсіх гэтых гаворках займаюць ліцэнзіі Creative Commons (СС)?
Сустрэча “Creative Commons. Адкрытыя ліцэнзіі. Збіраем магчымасці” падрыхтавала глебу, каб троху пакапацца ў мінулым аўтарскага права і, разумова, зазірнуць у яго будучыню.

Фаланстэр арганізаваў мерапрыемства з такой пышнай назвай, здаецца, надзвычай нефармальна і душэўна - была магчымасць кансультавацца амаль у індывідуальным парадку з лепшымі практыкамі па ліцэнзіям СС. У Мінск завіталі польскія спецыялісты - Каміл Слівоўскі, які з’яўляецца су-лідэрам польскай каманды Сreative Commons і адукатарам у польскай арганізацыі Panoptykon Foundation і Наталля Мілешук - юрыстка і эксперт у публічных палітыках, экспертка па прававых пытаннях у Creative Commons Польшча.
Жадалася не толькі дзяліцца досведам у вузкім коле “людзей разумеючых”, але і распавесці тым, хто пра аўтарскае права мусіў бы ведаць больш. Таму мы запрасілі гасцей - усіх, хто ці мае нейкі досвед па працы з ліцэнзіямі, ці жадаў бы такі досвед атрымаць.

Нехта з удзельнікаў маў юрыдычны бэкграўнд, хтось прафесійна займаўся музычным бізнесам, а камусь было цікава даведацца пра аўтарскія правы з погляду журналіста. І што прыемна - здаецца, кожны знайшоў адказы на свае пытанні, і ў тым ліку - у ліцэнзіях СС.
Паспяховасць Доктароў і засеванне Градкі
Першы дзень праходзіў у памяшканні EventSpace. Мерапрыемства пачалося з тэзіса - капірайт (не блытаць з капірайтэрамі) у сучасным выглядзе мае быць вельмі складанай сістэмай правоў і забаронаў. У першую чаргу Каміл паказаў у сваёй прэзентацыі фотаздымак, дзе быў адлюстраваны майстар Йода, напячатаны на 3д-прынтэре - прапанаваўшы простае, на першы погляд, пытанне - а каму належаць правы на сам здымак? Задумаліся хвілін на 10 - аказалася, што акалічнасцей даволі шмат.
У часы лічбавага свету капірайт (аўтарскае права) выглядае гэткім чалавекам, што носіць у воку манокль - ён, разумова, мае вельмі важны від, ды і калі-нікалі штосьці разумнае кажа, але калі ёсць акуляры, лінзы і цэнтры карэкцыі зроку, дык чаму не карыстацца менавіта імі? Польскія калегі асабліва жадалі падкрэсліць - ліцэнзіі СС, з якімі яны працуюць і веды па якіх распаўсюджваюць, аўтарскаму праву не перашкаджаюць, а, наадварот, дапамагаюць яму быць больш гібкім да сучаснай рэчаіснасці. Праблемы ўзнікаюць, у першую чаргу, адносна адукацыі і культуры - адзначалася, што адчайна не хапае адкрытасці кантэнту і яго даступнасці.
Наталля паднімала пытанне аднолькавых магчымасцей атрымоўваць як адукацыйны, так і мастацкі кантэнт усім жадаючым. Каміл быў больш радыкальным адносна капірайта, углядаючы ў ім яшчэ і свае асабовы элемент цэнзуры з боку дзяржавы.

На лагічныя пытанні аб тым, што можна супрапаставіць існуючай сістэме і якім чынам творцам зарабляць на булку з маслам, прыводзіўся прыклад Коры Доктароў - пісьменніка, які не хваляваўся адносна платнасці сваіх твораў, выкладваючы іх у свабодны дасяг пад ліцэнзіямі СС - і менавіта такім чым атрымаў грошы ад удзячных чытачоў. Прыклад Доктароў, разумова, не з’яўляецца панацэей, але выразна паказвае, што выкарыстанне ліцэнзій таксама мае магчымасці да існавання нават ў сучаснай эканамічнай сістэме.
Тым не менш, госці адзначалі, што ў Польшчы пытанняў з ліцэнзіямі на гэты момант даволі шмат, і змены ў заканадаўстве былі б вельмі патрэбныя. Мо такія, як скора пройдуць у Беларусі?

Напачатку наступнага году чакаюцца змяненні ў заканадаўстве аб аўтарскім праве. Найбольш верагодна, што адкрытыя ліцэнзіі з’явяцца і ў нас - гэта трэба лічыць вялікім шагам насустрач адкрытаму кантэнту. Наколькі трывалымі атрымаліся гэтыя шагі - абмяркоўваў прадстаўнік беларускага філіялу, Міхаіл Волчак. Ён распавёў і пра планы беларускіх Творчых Суполак (творчы пераклад назвы Creative Commons) - у 2018 каманда філіяла нацэлілася на пераклад тэкстаў ліцэнзій на беларускую мову. Паразмаўлялі і пра новы праект Hradka, які ў скорым часе будзе прызначаны прасвятляць беларускіх юзераў пра магчымасці выкарыстання ліцэнзій СС.
Міхаіл распавеў пра 7 пунктаў, якія патрэбна ведаць пра адкрытыя ліцэнзіі (падрабязней з імі пазнаёміцца можна ў прэзентацыі).
Абмеркавалі і праблемы, якія выклікае выкарыстанне новых артыкулаў у законе аб аўтарскім праве. У асаблівасці пытанні вызываюць пункты, што дазваляюць адкліканне ліцэнзіі, а таксама адсутнасць пазначанасці механізма фіксацыі тэкста публічнай ліцэнзіі.
Усталёўваць правы - гэта быццам шопіцца
Далей размова пайшла непасрэдна пра выкарыстоўванне ліцэнзій. Каміл і Наталля раскрывалі не толькі сэнс СС, але і тое, як з імі магчыма працаваць. Вельмі добра, што ў зале былі людзі, якія пра адкрытыя ліцэнзіі ведалі напачатку не так шмат - яны задавалі шмат трапных пытанняў, таму практыкавацца на жывых прыкладах было лёгка.

“Вось у вас ёсць фотаздымак. А ці можаце вы намаляваць на ім некалькі зомбі”?
Каміл шпарка малюе на дошцы імправізаваныя паштоўкі. Удзельнікі сустрэчы павінны адказаць на закавычаныя пытанні. “А калі так?” - і малюнак адпраўляецца на вокладку музычнага альбома. “А так?” - вокладка трапляе ў музычную лічбавую краму. З ліцэнзіямі СС адказваць на пытанні было ў разы менш складана, чым спрабаваць падабраць заканадаўчую навэлу.
Наталля, у сваю чаргу, параўнала падбор патрэбнай ліцэнзіі з паходам у краму . “Вы проста берэце тыя ўмовы, што вам падыходзяць - і камбінуеце іх”. Большасць практычнага часу менавіта “камбінаваць” і вучыліся.

Па выніках першы дзень нават троху выйшаў за рамкі часу - удзельнікам жадалася пабольш паразмаўляць пра накіпеўшыя пытанні.. Ужыванне аўтарскага права наагул без кур’езаў не абыходзіцца - польскія калегі ўспомнілі выпадак, калі на іх радзіме пыталіся рэгуляваць музыку, што грае ў таксі і цырульнях. І гісторый такіх, калі пазбіраць, насамрэч забагата. Таму, пэўна, адкрытыя ліцэнзіі, і вызываюць столькі цікавасці - інтуітыўна людзі шукаюць дапамогу аўтарскаму праву ў тых выпадках, калі яно не зусім шпарка рэагуе на хуткія змены ў лічбавым асяроддзі.

Другі дзень абяцаў быць больш накіраваным на практыку - такім і атрымаўся. Прымяненне ліцэнзій, інструменты і рэсурсы, кейсы з жыцця. Цікава?
Працяг будзе...
