"ad fontes"

Адкрываем філіял Творчых Суполак

+1
+8
-1

Прэзентацыя філіяла Творчых Суполак у Беларусі пройдзе ў бібліятэцы БНТУ 29  жніўня і пакладзе старт праекту "Экасістэма свабоднай творчасці".

Ініцыятыва, створаная на базе моладзевай арганізацыі Фаланстэр, будзе займацца вывучэннем аўтарскага права, асветніцкай дзейнасцю, арганізацыяй дыскусій, а таксама папулярызацыяй публічнага ліцэнзавання твораў.  Актывісты Фаланстэра гэтым пачынаннем хочуць прыцягнуць грамадскасць да стварэння альтэрнатыўнага законапраекта ў галіне аўтарскага права.

Падчас мерапрыемства плануецца:

  1. распавесці пра філіял, яго місію і планы, як можна далучыцца (Міхась Волчак, каардынатар, Фаланстэр);
  2. даць юрыдычную ацэнку стану публічных ліцэнзій у Беларусі (Дзіяна Іванова, кандыдат юрыдычных навук, БДУ);
  3. правесці выставу плакатаў, зробленых пад свабоднымі публічнымі ліцэнзіямі (Святлана Ермаковіч, мастачка, Фаланстэр);
  4. правесці вэб-канферэнцыю з сааўтарам кнігі «Уявіце, што капірайту няма» Юстам Смірсам;
  5. адказаць на пытанні журналістаў.

Таксама рыхтуецца прамое ўключэнне з Еўрапейскім аддзяленнем арганізацыі Творчыя Суполкі (Creative Commons).

Філіял запрашае журналістаў, дзяржслужачых, аўтараў, праграмістаў і ўсіх, хто звязаны са стварэннем інтэлектуальных прадуктаў, прыняць удзел. Прадугледжаны блок кароткіх дакладаў (5 хвілін) для тых, у каго з’явяцца спантанныя тэмы. Арганізатары зацікаўлены ў знаёмстве і нефармальнай камунікацыі ўдзельнікаў, стварэнні месца для дыскусіі пра рэформу капірайту. 

Хто не зможа паўдзельнічаць у мерапрыемстве непасрэдна, можа пакінуць свае пытанні на адкрытай сцяне філіяла

Па пытаннях удзелу і арганізацыі можна пісаць на falanster.by@gmail.com,

Даведка:
Creative Commons —  гэта некамерцыйная арганізацыя і аднайменныя публічныя ліцэнзіі, з дапамогай якіх аўтары наўпрост могуць выказаць сваю волю, як можна выкарстоўваць свае творы, а спажыўцы, не валодаючы юрыдычнымі ведамі, могуць дакладна разумець, як карыстацца гэтымі творамі, не парушаючы правоў аўтараў. 

Сетка філіялаў Creative Commons налічвае больш за 70 краінаў па ўсім свеце. Філіялы будуюцца на валантэрскіх пачатках і маюць шырокае кола дзейнасці: сварэнне супольнасці, пераклад і адаптацыя юрыдычнай інфармацыі, правядзенне даследванняў у галіне аўтарскага права, ужывання публічных ліцэнзій і інш. (З Вікіпедыі)  

 

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.