Філіял Творчых Суполак (Creative Commons) у Беларусі
пры ўдзеле Студэнцкага навуковага савета
юрыдычнага факультэта БДУ
З 9 па 13 сакавіка ў свеце праходзіць Тыдзень Адкрытай Адукацыі, на працягу якога святкуецца глабальны рух Адкрытай Адукацыі. Ці ведаеце Вы, што такое Адкрытая Адукацыя? Мэта гэтага тыдня як раз у тым, каб пазнаёміць грамадства з Адкрытай Адукацыяй і яе ўнёскам у выкладанне і навучанне.
Філіял Творчых Суполак у Беларусі запрашае ўсіх зацікаўленых, незалежна ад узросту, прафесіі і адукацыі, 13 сакавіка а 14 гадзіне на юрыдычны факультэт па адрасе: вул. Ленінградская, 8, бібліятэка, ауд. 104.
Будзе распавяд пра Адкрытую Адукацыю, цікавыя прыклады з сусветнага вопыту, абмеркаванне юрыдычнага суправаджэння, у прыватнасці пытанняў ліцэнзавання адукацыйных матэрыялаў. Тыя, хто спрабаваў атрымаць веды праз Адкрытую Адукацыю, падзеляцца сваімі ўражаннямі. Сумесна пагаварым аб тым, ці патрэбна беларусам Адкрытая Адукацыя.

