Удзельнікі працягваюць знаёмства з свабоднымі графічнымі прыладамі Gimp* і InkScape**.
Тэма сустрэчы: фарматы і канвертацыя.
Не сакрэт, што, калі вы працуеце ў нейкай праграме, то яна захоўвае ў сваім пашырэнні. І паўстае пытанне, ці можна рэдагаваць файл з нейкім пашырэннем у іншых праграмах? Што рабіць, калі вы шмат год працавалі з аднымі прыладамі і зараз вырашылі змяніць сістэму і прылады? Якія ёсць свабодныя, шыракоўжывальныя, кросплатформеныя фарматы?
На сустрэчы мы будзем шукаць адказы на гэтыя пытанні.
Таксама падводзім вынікі сезону, віншуем усіх, хто гераічна спазнаў новыя прылады, і камунікуем!
Кожны жадаючы можа падрыхтаваць сваю тэму і распавесці. На сустрэчу патрэбны ноўт.
Падрабязней пра клуб, яго мэты, задачы і вынікі можна прачытаць тут.
Праграму усіх сустрэч глядзець па спасылцы.
Каб далучыцца да клуба, трэба запоўніць анкету.
Па пытаннях пішыце на falanster.by@gmail.com ці тэлефануйце +375298602312
Gimp* - праграма для працы з растравымі ваявамі (аналаг Adobe Photoshop)
InkScape** - праграма для працы з вектарнай графікай (аналаг CorelDraw) (З Вікіпедыі).

