"debito tempore"

Ars Nova 1.9: фільтры

+1
-34
-1

22 красавіка, а 19.00, адбудзецца сустрэча клуба Ars Nova на базе Фаланстэра. Яна будзе прысвечана працы з фільтрамі ў Gimp.

Удзельнікі працягваюць знаёмства з свабоднай прыладай, якая дазваляе працаваць з растравымі выявамі, маляваць, апрацоўваць фатаздымкі і іншае.

Асноўная тэма: вывучаем магчымасці фільтраў.

На кожную сустрэчу патрэбны ноўт, каб вы маглі самастойна засвойваць праграмы па кроках і потым працягваць эксперыменты ў любым месцы. 

Падрабязней пра клуб, яго мэты, задачы і вынікі можна прачытаць тут
Праграму усіх сустрэч глядзець па спасылцы.

Каб дылучыцца да клуба, трэба запоўніць анкету.
Па пытаннях пішыце на falanster.by@gmail.com ці тэлефануйце +375298602312

П.С. Малюнак для афішы: пародыя на Вермеера Дэльфтскага "Дзяўчына з жамчужнай сярожкай", выкладзеная канструктарам лега.

Запоўніць анкету

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.