"cogitandum et agendum"

Аўтарскае права для школьнікаў

+1
-98
-1

Адкрытая лекцыя па аўтарскаму праву адбудзецца 3 кастрычніка ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя Н.Астроўскага.

Кнігі, фільмы, кліпы, камп'ютарныя гульні, музыка, праграмныя прадукты рэгулююцца правіламі. Калі былі прыдуманы гэтыя правілы? Хто іх аўтар? Як яны завуцца? Якія мэты імкнуцца дасягнуць?

Для каго?
Для школьнікаў старэйшых класаў (9-11), а таксама для ўсіх зацікаўленных у пытаннях адносін грамадства да ведаў.

Мерапрыемства будзе складацца з трох частак.

Першая частка - тэарытычная. Слухачы лекцыі змогуць раскрыць для сябе шэраг пытанняў. Што такое аўтарскае права? Як яно развіваецца ў інтэрнэце? Якая ёсць крытыка па сённяшнему стану спраў? Чым адрозніваецца "капірайт" ад "аўтраскага права"? Чаму ў грамадстве ўвесь час узнікаюць пытанні прымянення гэтага закону? Будзе закранута гісторыя ўзнікнення капірайта ў іншых странах і ў Беларусі. На прыканцы лекцыі мы паразмаўляем пра існуючыя альтэрнатывы сённяшнему "аўтарскаму праву".

Другая частка - мультымедыйная. Мы паглядзім відэаролікі і ўрыўкі з перадачаў, прысвечаных тэме капірайта і спосабам распаўсюду ведаў.

Трэцяя частка - дыскусійная - будзе праходзіць ў рэжыме "пытанне-адказ" з лектарам, а таксама з магчымасцю абмеркавання праблемных сітуацый, звязаных з аўтарскім правам.

Запрашаюцца школьнікі розных класаў, а асабліва - 9-11 класаў.
Пачатак а 14:30 (лепш быць раней).
Працягласць: 2 гадзіны.
Месца: Цэнтральная дзіцячая бібліятэка ім. Н.Астроўскага, г.Мінск, пр. газеты "Праўда", 20.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.