"ars nova"

Айці-валанцёры на дапамогу грамадскім ініцыятывам

+1
0
-1

Каманда Лічбавай Майстэрні запрашае ініцыятывы, арганізацыі, каманды праектаў, якім неабходна палепшыць свае лічбавыя кампетэнцыі або інфраструктуру.

Мы прапануем вам запоўніць нескладаную анкету, дзе неабходна пазначыць асноўныя моманты вашай задачы.

Што далей?

Пасля атрымання вашай заяўкі мы абіраем найбольш цікавую нам задачу і выконваем. Калі нам не хапае сілаў на вашу задачу тады, мы шукаем у нашай базе валанцёра і прапаноўваем яму (ёй) задачу. Калі задача цікава, мы звязваем вас з валанцёрам непасрэдна і працягваеце супрацу.

Якія задачы мы зараз прымаем:

  1. Стварэнне або паляпшэнне сайтаў
  2. Выпраўленне багаў на сайтах.
  3. Пераўсталёўка аперацыйнай сістэмы і дапамога з асваеннем антывірусаў і камп’ютарнай гігіены.
  4. Неабходнасць палепшыць вашу інфармацыйную бяспеку або інфармацыйную бяспеку вашай каманды.
  5. Авалодаць пэўнымі прыкладаннямі або вэб-сэрвісамі.
  6. Намаляваць дызайн, афішу, плакат, лагатып і т.п.
  7. Перакласці анлайн-сэрвіс на беларускую мову.
  8. ...

Неабходна, каб вы дакладна сфармулявалі вашу задачу. Чым дакладней фармулёўка, тым больш імавернасць знайсці па ёй дапамогу.

Чым яшчэ мы гатовы дапамагчы?

Калі вы адчуваеце айці-патрэбу, але не можаце яе аформіць зразумела для айцішніка, мы дапаможам вам сфармуляваць задачу так, каб яна было добра зразумела для спецыялістаў.

Чаму мы пачалі займацца гэтым?

Мы верым, што айцішнікі могуць падтрымаць развіццё грамадскіх ініцыятываў, а яны зацікавіць айцішнікаў у гэтай справе. Узаемная супраца прынясе карысць абодвум бакам.

 

Даведка:

Лічбавая майстэрня - гэта ініцыятыва Фаланстэра, закліканая дапамагчы грамадскім ініцыятывам і арганізацыям знайсці сабе айці-валанцёра для вырашэння канкрэтных задач. Падрабязней чытайце тут: http://it.falanster.by/

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.