"ex libris"

Будуем горад для людзей

+1
+69
-1
Збіраемся 23 жніўня а 12.00 на базе Фаланстэра і сумаўляемся на тэму - як можна палепшыць інфраструктуру горада для яго жыхароў. Асаблівую ўвагу нададзім супольнасці раварыстаў, якая пашыраецца.
 
Мэта сустрэчы - разглядзець ровар ў горадзе з кропкі гледжання розных удзельнікаў дарожнага руху, ацаніць патрэбнасці і ровара, і аўтамабіля, і пешахода, пачаць будаваць дыялог.
 
Раварысту
Жадаеш упісацца ў гарадскую прастору, спілаваць бардзюры і намаляваць разметку на першай паласе?
 
Аўтамабілісту
Непакояць пробкі або кепскія дарогі, а можа быць раварысты, якія парушаюць правілы? 
 
Жыхару горада
Любіш пашпацыраваць па горадзе, абыйсці важныя для цябе месцы, пагуляць з дзецьмі і пагутарыць з сябрамі?
 
- Раскажы пра гэта!
Паглядзім, чаго жадаюць жыхары горада, і што можна рабіць разам, аб'яднаўшыся падобнымі ідэямі.
Удзельнікі разам падвядуць вынікі сваіх патрэбнасцяў як вела аматары, як удзельнікі дарожнага руху, як жыхары. 
Гэта дапаможа ўдзельнікам і актывістам Фаланстэра знайсці агульныя кропкі для сумеснай працы над паляпшэннем гарадскога асяроддзя.
Вынікі выкладзем у сеціва пад ліцэнзіяй Creative Commons.
 
Жадаеш удзельнічаць?
Рэгіструйся, прыходзь і прынось з сабой што-небудзь да гарбаты. Па пытаннях тэлефануй: +375298602312.
 
Рабі свой горад сам!
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.