Фаланстэр гатовы прадаставіць абноўленую версію "Дапаможніка раварыста"! Усё раскажам і пакажам у межах "Фэста на Грушаўцы" 1-га траўня а 14:00.
У праграме мерапрыемства:
- кароткі расповяд пра тое, хто мы і чаго жадаем;
- раздача "Дапаможнікаў";
- дыялог пра праблемы раварыстаў і аб тым, якія праблемы ствараяюць яны.
Што такое “Дапаможнік раварыста”?
«Дапаможнік» - гэта кароткі даведнік карыснай інфармацыі. У ім ёсць парады па транспартаванні і абслугоўванню, ПДР, цікавыя факты і адрасы месцаў, дзе заўсёды рады бачыць раварыстаў.
Мэты праекта
Удасканаленая версія 2.0 - маленькі крок на шляху вялікіх змен. Наша мэта - змяніць ПДР так, каб палегчыць жыццё кожнаму ўдзельніку дарожнага руху.
Улівайся ў абмеркаванне!
Першамайская сустрэча - яшчэ і магчымасць выказаць сваё меркаванне і прыняць удзел у дзейнасці Фаланстэра. Прыходзьце ў Грушаўскі сквер, разгледзім сітуацыю на дарозе, роварных сцежках і ходніках з усіх бакоў у сяброўскай атмасферы на свежым паветры!
Па ўсіх пытаннях пішыце на falanster.by@gmail.com і тэлефануйце +375296498327.
Кажы! Рабі! Мяняй!

