У чацвер, 10 красавіка, у 18:00 сустракаемся працоўнай камандай на базе Фаланстэра і разам ствараем Дапаможнік .
Што гатова?
Праца над дапаможнікам ў самым працэсе: сабраныя карысныя матэрыялы перакладзены на рускую і беларускую, вычытаныя, малюнкі для брашуры намаляваныя і цяпер давёрстваецца руская версія і робіцца дызайн налепак.
Наступныя крокі
- Дапрацоўваем тэксты ўводзінаў і заключэнне.
- Афармляем інфармацыю ў вікі, дадаем малюнкі. Сёння вікі - гэта вэб-рэсурс Дапаможніка.
- Вывучаем роварныя супольніцтвы ў Беларусі, каб унесці іх у брашуру і наладзіць кантакт.
- Плануем паездкі ў гарады Беларусі з прэзентацыямі.
Далучайся!
Запрашаюцца ўсе, хто яшчэ не ў чоўне, а менавіта: валанцёры, праграмісты, дызайнеры для вэб, фатографы, журналісты, мэнеджары па сацыяльных сетках і ўсе, хто гатовы дапамагаць у прэзентацыях ў Мінску і іншых гарадах.
Лёгка можна падключыцца да працэсу распрацоўкі і сёння: пішыце на мэйл falanster.by@gmail.com ці тэлефануйце +375298602312 .
Знаёмімся ў рэале і працягваем агульную справу разам.
Будзь сацыяльным!
Таксама вы можаце падтрымаць нашу справу на talaka.by або фінансава.
* Краўдсорсінг (па-ангельску crowdsourcing, crowd - «натоўп» і sourcing - «выкарыстанне рэсурсаў») - перадача некаторых вытворчых функцый нявызначанаму колу асоб, рашэнне грамадска значных задач сіламі добраахвотнікаў, часта каардынуючых пры гэтым сваю дзейнасць з дапамогай інфармацыйных тэхналогій. (з Вікіпедыі)
Нагадаем , што мэта Дапаможнік - гэта сабраць каманду для краудсорсингу* новых ПДР з улікам інтарэсаў раварыстаў і ўсяго грамадства.
Такім чынам. Дапаможнік змяняе вас!

