Прэзентацыя адноўленай версіі “Дапаможніка раварыста” ў Брэсце. Сустрэча пройдзе 18 траўня а 12 гадзіне па вул. Кірава 60, кв.1.
Што такое Дапаможнік?
Дапаможннік раварыста 2.0 - гэта брашура, якая ўтрымоўвае карысную інфармацыю для веласіпедыстаў, вытрымкі з ПДР, правы, абавязкі раварыстаў, парады па дагладу за роварам, правілы перавозу ў грамадскім транспарце і іншае.
Дапаможнік - гэта нагода раварыстам з розных гарадоў Беларусі сустрэцца і пагутарыць на тэму таго, як можна палепшыць інфраструктуру гарадоў і правілы дарожнага руху для ўсіх удзельнікаў руху.
Што будзе на прэзентацыі?
Праграма мерапрыемства:
- крыху аб тым, хто мы і чаго жадаем дасягнуць;
- прэзентацыя і раздача “Дапаможнікаў;
- размова аб тым, што хвалюе брэсцкіх раварыстаў.
Пагутарым ды паслухаем, абмяняемся ідэямі ды проста пазнаёмімся. Прыходзьце і не забудзьцеся ўзяць з сабой ровар! ;)
Далучайцеся!
Можна не чакаць прэзентацыі, а ўжо падключыцца да дапамогі і працы над праектам.
Пішыце на пошту falanster.by@gmail.com ці тэлефануеце +375 29 6498327.
Дапаможнік - гэта крок на шляху да змен сябе і горада!

