Распачынаем новы сезон клуба па вывучэнню СMS Drupal. Сустрэчы будуць прысвечаны апгрэйду сайта студэнцкай ініцыятывы БАСС*.
- Drupal-клуб зноў адкрывае дзверы для ўсіх зацікаўленных пазнаёміцца з сусветнай суполкай опынсоршчыкаў, ствараць сайты і дзяліцца ведамі.
- На сёння ініцыятыва БАСС мяняе дызайн і дадае новыя фішкі на свой сайт, тэхнічна гэтую справу забяспечвае Drupal-клуб.
- Ёсць магчымасць пахакатоніць для рэальна дзейснага праекта: талакой зрабіць студэнцкі сайт больш юзабельным і выкарыстаць свой талент для добрай справы, чым прапампаваць карму і навыкі.
Сустрэча клуба адбудзецца 29 лістапада на базе Фаланстэра, у 10.00. Па пытанням, як далучыцца да распрацоўкі - пішыце на falanster.by@gmail.com.
*БАСС - Асацыяцыя "Братэрства Арганізатараў Студэнцкага Самакіравання "- гэта цэнтр па аб'яднанні і развіццю студэнцкіх рухаў у Беларусі, накіраваны на каардынацыю іх дзейнасці. Місія: БАСС развівае патэнцыял кожнага студэнта для развіцця студэнцкага самакіравання і вышэйшай адукацыі Беларусі.
Тэгі:

