"ex libris"

Drupal-прыгоды: людзі і Сеціва

+1
0
-1

Будаванне суполкі цераз Сеціва працягваецца. Завяршальная сустрэча Drupal-клуба гэтага сезона адбудзецца 10 студзеня з 10.00 па 13.00 на базе Фаланстэра.

Паляпшаем арганізацыю спраў і камунікацыі студэнцкай суполкі БАСС* аднаўляя структуру і дызайн сайта. Асноўныя змены дададзены і застаенецца выправіць багі і давярстаць старонкі. Падвядзем вынікі 4 сезону.

Пачаткоўцы могуць адкрыць для сабе Drupal і супольнасць адкрытых тэхналогій, паспрабаваць сабе ў нескладаных задачах стварэння сайтаў, усталяваць Drupal-сістэму.

Прадзвінутыя ІТ-шнікі могуць прымяніць свой талент да грамадскай з’явы, пачэсаць п.у.в.** і патусіць з цікавымі людзьмі.

Тэсцеры - самаўпэўцца ў сваіх сілах, знаходзячы багі.

Спецыялісты ў іншых сферах (дызайн, ПіАр, мэнаджмент кантэнту і г.д.) могуць пратэсціць сайт на юзабіліці, параіць, як палепшыць працу суполкі ў Сеціве.

Фаланстэру цікава пашыраць кола знаёмств для супрацы і працаваць з суполкамі і асобамі праз Інтэрнэт.

Па ідэях, прапановах і “як далучыцца” - пішыце на falanster.by@gmail.com.

Можна далучацца да сустрэчы ўдалённа і працаваць разам.

*БАСС - Асацыяцыя "Братэрства Арганізатараў Студэнцкага Самакіравання " раскрывае патэнцыял кожнага студэнта для развіцця студэнцкага самакіравання і вышэйшай адукацыі Беларусі.

**п.у.в. - пачуццё ўласнай важнасці

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.