"cosa nostra"

Drupal-зносіны з БАСС

+1
-13
-1

Трэцяя сутрэча Drupal-клуба, прысвечаная працы над сайтам БАСС*, адбудзецца 13 снежня ў суботу, пачатак а 10.00 (раніцы) на базе Фаланстэра.

  • Тэсціруем  розныя тэмы на прыдатнасць апісанай задачы.
  • Прыбіраем непатрэбныя модулі.
  • Дадаем новы тып кантэнту, прысвечаны мерапрыемствам.
  • Добра праводзім час, сумаўляючыся па ўсіх хвалюючых Drupal-пытаннях, а пачаткоўцам дапаможам паставіць Drupal на свой лэптоп.

Падчас гэтага сезону мы займаемся рэінжынірынгам ужо існуючых сайтаў. Акцэнтуем увагу на аптымізацыю хуткадзейнасці, змяненне шаблонаў, карэктаванне структур дадзеных сайтаў. На сёння ініцыятыва БАСС мяняе дызайн і дадае новыя фішкі на свой сайт, тэхнічна гэтую справу забяспечвае Drupal-клуб. Пасля сканчэння працы над сайтам студэнтаў мы плануем сфакусаваць некалькі сустрэч на аптымізацыі сайта Фаланстэра.

Па пытаннях, як далучыцца да распрацоўкі - пішыце на falanster.by@gmail.com.
Чакаем зацікаўленных БАСС-аўцаў і ўсіх, хто хоча пашырыць drupal-веды.

*БАСС - Асацыяцыя "Братэрства Арганізатараў Студэнцкага Самакіравання "- гэта цэнтр па аб'яднанні і развіццю студэнцкіх рухаў у Беларусі, накіраваны на каардынацыю іх дзейнасці. Місія: БАСС развівае патэнцыял кожнага студэнта для развіцця студэнцкага самакіравання і вышэйшай адукацыі Беларусі.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.