"ars nova"

Школа Фаланстэра

+1
-131
-1

12 студзеня распачынаем першую Школу Фаланстэра.

Дакладней, не зусім першую. У сярэдзіне 2011 года і на пачатку 2012 года мы ўжо рабілі спробы сістэматызацыі ведаў Фаланстэра, што былі назапашаныя за перыяд Забей 2006-2011 гадоў. Былі сустрэчы, дзе мы вывучалі і прыводзілі ў зразумелую форму наш вопыт. У выніку атрымаўся "Дапаможнік актывіста".

Зараз мэту Школы Фалантэра можна выказаць так: ад Дапаможніка Актывіста да Базы Ведаў Фаланстэра.

Наша задача - прывесці ўжо існуючыя кампаненты Базы Ведаў у сістэму і сфармаваць у Фаланстэры культуру своечасовага напаўнення і абнаўлення ведаў, якія захоўваюцца ў ёй. А самае галоўнае - актыўнае прымяненне гэтых ведаў у будучай дзейнасці.

На працягу студзеня-лютага мы будзем вывучаць, структураваць, практыкаваць розныя бакі арганізацыі працы каманды. Пачынаючы з аналіза зробленнага, закранём тэхнічныя, інфармацыйныя, сацыяльныя аспекты работы ў камандзе.

Для каго?
Карысна ўсім, хто працуе ў камандзе і жадае максімальна эфектыўна ўдзельнічаць ў будучых праектах Фаланстэра.

Як далучыцца?
Далучыцца можна да любой сустрэчы. Для ўдзельнікаў Фаланстэра дастаткова жадання і ўседлівасці. Для тых, хто збіраецца прыйсці ўпершыню - неабходна запоўніць анкету.

Усе сустрэчы будуць праходзіць на базе Фаланстэра і анансавацца ў блоке "Каляндар Фаланстэра" на старонках гэтага сайта, а таксама на старонках нашых профіляў у сацыяльных сетках. Сачыце за абнаўленнямі.

Фаланстэр чакае вас. Да сустрэчы!

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.